Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

Асабiстыя старонкi сяброу СБП

Букчын Сямён Уладзіміравіч

Букчын Сямён Уладзіміравіч

Букчын Сямён Уладзіміравіч

Нарадзіўся 18.08.1941 г. у сяле Валаконаўка Валаконаўскага раёна Курскай вобласці (Расея) у сям'і ваеннаслужачага і настаўніцы. З 1949 г. жыве ў Менску. Пасля заканчэння сярэдняй школы № 11 (1959) два гады працаваў фрэзероўшчыкам на Менскім электратэхнічным заводзе. У 1961 г. паступіў на аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Служыў у Савецкай Арміі (1964-1967). Вучобу ва ўніверсітэце працягваў завочна (скончыў у 1967). Быў на рэдактарскай працы на Беларускім тэлебачанні, у Беларускай Савецкай Энцыклапедыі, у 1969-1985 гг. - адказны сакратар часопіса «Весці АН БССР».

Біяграфія

Букчын Сямён (таксама Букчын Самуіл), нарадзіўся 18.08.1941 г. у сяле Валаконаўка Валаконаўскага раёна Курскай вобласці (Расея) у сям'і ваеннаслужачага і настаўніцы.

З 1949 г. жыве ў Менску. Пасля заканчэння сярэдняй школы № 11 (1959) два гады працаваў фрэзероўшчыкам на Менскім электратэхнічным заводзе. У 1961 г. паступіў на аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Служыў у Савецкай Арміі (1964-1967). Вучобу ва ўніверсітэце працягваў завочна (скончыў у 1967). Быў на рэдактарскай працы на Беларускім тэлебачанні, у Беларускай Савецкай Энцыклапедыі, у 1969-1985 гг. - адказны сакратар часопіса «Весці АН БССР». З 1985 г. - старшы навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. Кандыдат філалагічных навук. Сябра СП СССР з 1983 г.

Узнагароджаны медалём.

Друкуецца з 1959 г. Піша на расейскай мове. Пачынаў як журналіст у газеце «Зорька». З 1966 г. выступае як крытык, літаратуразнавец, празаік. 

Склаў, падрыхтаваў тэксты і напісаў уступныя артыкулы да выданняў: «Писатели чеховской поры: Ізбранные произведения писателей 1880-1890-х годов: В 2 томах» (1982), «Сказки и легенды» В.Дарашэвіча (1983); «Друзьям, отечеству, народу: Поэзия декабристов» (1986), «Песнь о Беларуси: Стихи русских советских поэтов» (1988).

Бібліяграфія

«Дорогой Антон Павлович...: Очерки о корреспондентах А.П.Чехова». 1973 г.

«Судьба фельетониста: Жизнь и творчество Власа Дорошевича». 1975 г.

«К мечам рванулись наши руки: Документальные повести». 1978, 2-е выданне, 1985 г.

«Как жить, Лев Николаевич?..: Очерки о белорусских корреспондентах Льва Толстого». 1979 г.

«Последний год Дениса Фонвизмна». 1981 г.

«Народ издревле нам родной: Русские писатели и Белоруссия». 1984 г.

Асабiстыя старонкi сяброу СБП

(Паказаць увесь спіс)
Крэбс Ігар Барысавіч
Крэбс Ігар Барысавіч

Перакладчык. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў (2017).

Чытаць далей...
Пейган Мікалай Аляксандравіч
Пейган Мікалай Аляксандравіч

Краязнавец, публіцыст, гісторык, педагог. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2017 года.

Чытаць далей...
Сцяцко Павел Уладзіміравіч
Сцяцко Павел Уладзіміравіч

Мовазнавец, прафесар філалогіі. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2017 года.

Чытаць далей...
Лаўрэш Леанід Лявонцьевіч
Лаўрэш Леанід Лявонцьевіч

Беларускі краязнавец, незалежны даследчык і перакладчык з польскай мовы.

Чытаць далей...