Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

Асабiстыя старонкi сяброу СБП

Бутрамееў Уладзімір Пятровіч

Бутрамееў Уладзімір Пятровіч

Бутрамееў Уладзімір Пятровіч

Нарадзіўся 20.03.1953 г. у вёсцы Расна Горацкага раёна Магілеўскай вобласці ў сям'і настаўнікаў. У 1974 г. скончыў геаграфічны факультэт Магілеўскага педагагічнага інстытута. Працаваў у школах Горацкага і Чэрыкаўскага раёнаў настаўнікам і загадчыкам навучальнай часткі. У 1980 г. пераехаў у пасёлак Альберцін на Слонімшчыне. Працаваў на Слонімскай папяровай фабрыцы, настаўнікам у вячэрняй школе, у Слонімскім прафесійна-аматарскім тэатры. У 1986 г. скончыў Вышэйшыя двухгадовыя курсы сцэнарыстаў і рэжысёраў у Маскве, атрымаў спецыяльнасць кінадраматурга. У 1989 г. залічаны на Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве. Сябра СП СССР з 1987 г.

Біяграфія

Бутрамееў Уладзімір, нарадзіўся 20.03.1953 г. у вёсцы Расна Горацкага раёна Магілеўскай вобласці ў сям'і настаўнікаў.

У 1974 г. скончыў геаграфічны факультэт Магілеўскага педагагічнага інстытута. Працаваў у школах Горацкага і Чэрыкаўскага раёнаў настаўнікам і загадчыкам навучальнай часткі. У 1980 г. пераехаў у пасёлак Альберцін на Слонімшчыне. Працаваў на Слонімскай папяровай фабрыцы, настаўнікам у вячэрняй школе, у Слонімскім прафесійна-аматарскім тэатры. У 1986 г. скончыў Вышэйшыя двухгадовыя курсы сцэнарыстаў і рэжысёраў у Маскве, атрымаў спецыяльнасць кінадраматурга. У 1989 г. залічаны на Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве. Сябра СП СССР з 1987 г.

У рэспубліканскім друку выступае з 1982 г. Піша на расейскай і беларускай мовах.

Напісаў п'есы «Ізноў Несцерка» (пастаўлена ў 1987), «Страсці па Аўдзею» (1990, пастаўлена ў 1989), аднаактоўку «Живите надеждой» (1984). Адзін з аўтараў сцэнарыя тэлефільма «Наш сад» (з Я.Міцько, пастаўлены ў 1987).

Бібліяграфія

«Любить и верить». Масква, 1986 г.

«Где праздник, там и я, или Сказка-басня о том, как жил, по свету бродил, умер и живым остался ловкий мужик Нестерка». Масква, 1986 г.

«Сдвиженье». Масква, 1990 г.

Асабiстыя старонкi сяброу СБП

(Паказаць увесь спіс)
Паўкштэла Сюзанна Алегаўна
Паўкштэла Сюзанна Алегаўна

Перакладчыца. Нарадзілася 13 лютага 1987 г. у г. Мар’іна Горка. З 1993 па 2001 г. вучылася ў СШ №110 г. Мінска, у 2004 г. скончыла Нацыянальны гуманітарны ліцэй імя Я. Коласа.

Чытаць далей...
Новікава Марыя Сяргееўна
Новікава Марыя Сяргееўна

Нарадзілася 15 ліпеня 1979 г. у г.п. Падсвілле Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці.

Чытаць далей...
Конан Міхаіл Сяменавіч
Конан Міхаіл Сяменавіч

Нарадзіўся 27 жніўня 1941 года ў в. Крыпулі Докшыцкага р-на Віцебскай вобласці.

Чытаць далей...
Кулікоў Ігар Мікалаевіч
Кулікоў Ігар Мікалаевіч

Нарадзіўся 22 студзеня 1988 года ў Мінску.

Чытаць далей...