Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

БІБЛІЯТЭКА

Сяржук Сыс. Стрэмка
Стрэмка: вершы / Сяржук Сыс. — Мінск: Кнігазбор, 2011. — 112 с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў "Кнігарня пісьменніка" ; вып. 18) Чытаць далей...
Лявон Вольскі. Міларусь
Лявон Вольскі. Міларусь. — Мінск: "Медыял, 2011. (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў, «Кнігарня пісьменніка», выпуск 11.) Чытаць далей...
Алесь Дуброўскі-Сарочанкаў. Эстэтыка маўчання
Першы зборнік паэзіі Алеся Дуброўскага-Сарочанкава – “Паміж небам і багнаю” – выйшаў у 1997 годзе ў “Бібліятэчцы часопіса “Маладосць””. Новая кніга адрозніваецца шырынёй дыяпазону інтанацый: ад іроніі (раздзел “Пародыі без арыгіналаў”) да філасофска-багаслоўскай сур’ёзнасці (лірычная паэма “Новае неба”). Чытаць далей...
Эдгар По. Маска чырвонае смерці
У зборнік Эдгара По «Маска Чырвонае Смерці» ўключаныя не толькі шырока вядомыя дэтэктывы — адны з першых узораў гэтага жанру ў сусветнай літаратуры — і жахлівыя апавяданні («арабескі»), але і значна менш вядомыя гратэскі пісьменніка — творы, што паказваюць «бацьку дэтэктыву» зусім з іншага, іранічнага, боку. У кнігу таксама ўвайшлі вершы і два самыя вядомыя эсэ Эдгара По — «Паэтычны прынцып» і «Філасофія кампазіцыі». Абсалютная большасць змешчаных у зборніку перакладаў друкуецца ўпершыню. Чытаць далей...
Аксана Данільчык. Сон, які немагчыма забараніць
Новая кніга Аксаны Данільчык – гэта актуальная еўрапейская паэзія з глыбока асабістымі, але зразумелымі і блізкімі кожнаму, хто спрабуе адказаць на вечныя пытанні, вобразамі, думкамі і ідэямі, якія складаюцца ў ланцужок рэфлексій, знакавы для арыгінальнай эстэтыкі паэткі. Змешчаныя ў кнізе пераклады з італьянскай мовы сведчаць пра шматграннасць творчага жыцця аўтара. Чытаць далей...
Віктар Слінка. Арахна
Зборнік В. Слінкі склалі медытатыўная лірыка, эсэ і паэма “Жбан, вада”. Чытаць далей...
Ала Сямёнава. У святой краіне выгнання
У кнігу ўвайшлі роздумы пра адухоўленае верай і думкай існаванне чалавека, пра сэнсавыя рытмы жыцця. Пачуццё і факт, эстэтычна-філасофскія і разважанні і побытавыя замалёўкі, лірычныя споведзі і лёгкая іронія спалучаюцца ў адзіную плынь – спробу спасціжэння Часу і Вечнасці, Гісторыі і Быцця. Чытаць далей...
Іван Лагвіновіч. Элегія палескага матыля
Адмысловы лірычны склад мастацкага мыслення і вычування паэта навідавоку. Шкада, што шырокае кола прыхільнікаў беларускай паэзіі мала ведае пра яго творчы плён. Спадзёмся, што з выхадам гэтай кніжкі самабытны талент Івана Лагвіновіча будзе заўважаны і належна ацэнены. Чытаць далей...
Андрасюк Міхась. Вуліца добрай надзеі
25 лютага 2011 Андрасюк Міхась. Вуліца добрай надзеі: апавяданні. – Мінск: Медысонт, 2010. – 304 с. –( Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; вып. 7.) Чытаць далей...