Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

БІБЛІЯТЭКА

"Як Фіндус згубіўся, калі быў маленькі"
Новая кніга па-беларуску для дзетак і іх бацькоў, працяг гісторый пра дзядулю Пэтсана і кацянятка Фіндуса пабачыла свет у серыі «Каляровы ровар» Саюза беларускіх пісьменнікаў у выдавецтве «Кнігазбор». Казка шведскага пісьменніка і мастака Свэна Нурдквіста, перакладзеная Надзеяй Кандрусевіч, ужо чакае сваіх чытачоў на паліцах мінскіх кнігарняў. Чытаць далей...
"Маё невымаўля: Вершы"
Сем абзацаў пра зборнік «Маё невымаўля» ад Анатоля Івашчанкі. Кніга пабачыла свет у выдавецтве «Кнігазбор» у Бібліятэцы Саюза беларускіх пісьменнікаў. Чытаць далей...
"У тумане: фрагменты з аўдыёкнігі"
У межах супольнага праекта Саюза беларускіх пісьменнікаў і Kniharnia.by «Лета з Быкавым» можна паслухаць і спампаваць аўдыёкнігі класіка ў папулярных аўдыёфарматах. Чытаць далей...
"Пакахай мяне, салдацік: фрагменты з аўдыёкнігі"
У межах супольнага праекта Саюза беларускіх пісьменнікаў і Kniharnia.by «Лета з Быкавым» можна паслухаць і спампаваць аўдыёкнігі класіка ў папулярных аўдыёфарматах. Чытаць далей...
"Бліндаж: фрагменты з аўдыёкнігі"
У межах супольнага праекта Саюза беларускіх пісьменнікаў і Kniharnia.by «Лета з Быкавым» можна паслухаць і спампаваць аўдыёкнігі класіка ў папулярных аўдыёфарматах. Чытаць далей...
"Пад сузор'ем сярпа і молата"
У выдавецтве «Кнігазбор» у Бібліятэцы ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» «Кнігарня пісьменніка» выйшла пасмяротная кніга Барыса Іванавіча Сачанкі «Пад сузор'ем сярпа і молата». 15 мая 2016 года вядомаму пісьменніку магло б споўніцца 80 гадоў… Чытаць далей...
"Пра тое, што люблю"
Кніга Альжбеты Кеды “Пра тое, што люблю” — гэта такі пышны букет (параўнанне якраз у духу кнігі і яе аўтаркі), у якім і прыгожыя ружы, і бойкія настуркі, і крохкія архідэі, і ўчэпісты пырнік паўсядзённасці. Чытаць далей...
"Горад Мілаград: Кніга вершаў"
У кнігарнях з'явілася новая (пасля доўгага перапынку) кніга паэзіі Людкі Сільновай "Горад Мілаград". Выдадзеная "Кнігазборам", яна сталася семдзесят шостым выпускам Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў "Кнігарня пісьменніка". Чытаць далей...
"Замова ад страху: кніга паэзіі"
Кнігу народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча «Замова ад страху» (2009) складаюць лірычныя і ліра-эпічныя творы рознага кшталту і розных, не толькі самых апошніх, гадоў. Усе яны друкаваліся, па меры напісання, у часопісах і газетах, але ў ранейшыя зборнікі аўтара не ўваходзілі. Чытаць далей...