Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

БІБЛІЯТЭКА

Алесь Макрацоў
"Іерогліфы лёсаў: Парцэлы"
У Бібліятэцы Саюза беларускіх пісьменнікаў выйшла электронная кніга паэта Алеся Макрацова. Яе можна вольна спампаваць на нашым сайце. Чытаць далей...
Васіль Быкаў
"Парадоксы жыцця / Парадоксы жизни"
Кнігу Народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава склалі творы, напісаныя ў апошнія гады жыцця, якія выйшлі ўпершыню асобным выданнем у 2004 годзе. Цяпер кніга даступная ў электронным фармаце на нашым сайце. Чытаць далей...
Ніл Гілевіч
"Замова ад страху: кніга паэзіі"
Кнігу народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча «Замова ад страху» (2009) складаюць лірычныя і ліра-эпічныя творы рознага кшталту і розных, не толькі самых апошніх, гадоў. Усе яны друкаваліся, па меры напісання, у часопісах і газетах, але ў ранейшыя зборнікі аўтара не ўваходзілі. Чытаць далей...
Васіль Быкаў
"Поўны збор твораў у 14 т. Том 10, кніга 1"
У першую кнігу дзясятага тома Поўнага збору твораў Народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава ўвайшла публіцыстыка розных гадоў. Чытаць далей...
Васіль Быкаў
"Поўны збор твораў у 14 т. Том 9"
У дзявяты том Поўнага збору твораў Народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава ўвайшлі кінасцэнарыі паводле дзевяці аповесцей, пададзеныя на мове арыгіналаў -- беларускай або рускай. Некаторыя з іх напісаныя Васілём Уладзіміравічам у суаўтарстве. Чытаць далей...
Васіль Быкаў
"Поўны збор твораў у 14 т. Том 8"
Восьмы том Поўнага збору твораў Народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава, выдадзены ў 2009 годзе, складае мемуарная проза, усе агульна вядомыя, а таксама адшуканыя ў пісьменніцкім архіве тэксты. Чытаць далей...
Васіль Быкаў
"Поўны збор твораў у 14 т. Том 7"
Сёмы том Поўнага збору твораў Народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава склалі апавяданні 1947-1970-х гадоў, пачынаючы ад самых першых, напісаных на рускай мове, і да спелага перыяду творчасці. Чытаць далей...
Васіль Быкаў
"Поўны збор твораў у 14 т. Том 6"
У шосты том Поўнага збору твораў Народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава ўвайшлі аповесці "Абеліск" (1971) і "Пайсці і не вярнуцца" (1978), а таксама раман "Кар'ер" (1986). Чытаць далей...
Васіль Быкаў
"Поўны збор твораў у 14 т. Том 5"
Пяты том Поўнага збору твораў Народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава склалі аповесці "Круглянскі мост" (1968), "Дажыць да світання" (1972), "Воўчая зграя" (1974), "Яго батальён" (1975). Чытаць далей...
Васіль Быкаў
"Поўны збор твораў у 14 т. Том 4"
У чацвёрты том Поўнага збору твораў Народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава ўвайшлі шэсць аповесцей. Чытаць далей...
Васіль Быкаў
"Поўны збор твораў у 14 т. Том 3"
Трэці том Поўнага збору твораў Народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава складаецца з аповесцей "Мёртвым не баліць" (1965), "Праклятая вышыня" (1968), "Сотнікаў" (1970), "Сцюжа" (выд. 1993). Чытаць далей...
Васіль Быкаў
"Поўны збор твораў у 14 т. Том 2"
У другі том Поўнага збору твораў Народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава ўвайшлі аповесці, а таксама некаторыя апавяданні 1990-х гадоў. Чытаць далей...
Васіль Быкаў
"Поўны збор твораў у 14 т. Том 1"
У першы том Поўнага збору твораў Народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава ўвайшлі аповесці, апавяданні, прыпавесці. Чытаць далей...
Ніл Гілевіч
"У віры быцця: Новая кніга эсэістыкі"
У Бібліятэцы Саюза беларускіх пісьменнікаў у выдавецтве «Кнігазбор» пабачыў свет эсэістычны зборнік Народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча. У кнігу ўвайшлі запісы розных гадоў, кожны з якіх прасякнуты бязмежным болем за лёс роднай мовы, культуры, літаратуры. Асобныя творы друкаваліся ў часопісе «Дзеяслоў» і газеце «Літаратурная Беларусь», многія прадстаўленыя ўпершыню. Чытаць далей...
Кацярына Оаро
"Сарочае радыё"
У аповесці "Сарочае радыё. Лісты падзякі" апісваюцца будні маладой журналісткі, якая працуе на адным з беларускіх незалежных радыё. Месца дзеяння пазнавальнае — гэта Мінск. Настолькі ж пазнавальнымі многім чытачам могуць падацца і сённяшнія беларускія рэаліі, і тыповыя сацыяльныя характары, і першы журналісцкі досвед студэнта-пачаткоўца. Чытаць далей...
Святлана Алексіевіч
"Час second-hand (Канец чырвонага чалавека)"
Кніга Святланы Алексіевіч, якая была перакладзеная на многія еўрапейскія мовы і атрымала некалькі прэстыжных літаратурных прэмій, цяпер даступная па-беларуску. Твор пабачыў свет у серыі "Кнігарня пісьменніка" Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў. На беларускую мову яго пераклалі Валер Стралко і Ціхан Чарнякевіч. Чытаць далей...
Уладзь Лянкевіч
"70% вады"
Філолаг, выкладчык, перакладчык, рок-музыкант... Уладзь Лянкевіч нарэшце парадаваў сваіх прыхільнікаў кнігай вершаў "70% вады". Зборнік выйшаў у серыі "Пункт адліку" Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў. Ад сёння набыць яе можна ў мінскай кнігарні "Логвінаў". Чытаць далей...
Кірыла Анохін
"Асцярожна, дрэвы зачыняюцца"
Аўтар гэтай кнігі нешматслоўны — ён піша не толькі вершы, але і маўчанне, у якім яны гучаць. Кірыла Анохін ведае, чым і як трэба пацерці старое, пакрытае іржой слова, каб яно ажыло і само здзівілася свайму новаму існаванню. «Асцярожна, дрэвы зачыняюцца» — гэта хутчэй заклік да ўваходу, чым перасцярога, бо нават сезонныя змены надвор’я тут робяцца цудам, які варта перажыць разам з аўтарам. Чытаць далей...
Віялета Пачкоўская
"Арэхападзенне"
"Ціхая паэзія, быццам перашэпты каханых перад сном" (с) Юля Цімафеева. Чытаць далей...
Таня Скарынкина
"Книга для чтения вне помещений и в помещениях"
Яе прывабнасць — у вялікай свабодзе фантазіі і самавыяўлення, у тонкіх гульнях розуму, у пошуках сябе. І калі вартасць найноўшай, дый увогуле паэзіі вызначаецца арыгінальнасцю і ўнікальнасцю, кніга Тані Скарынкінай — адзін з самых яркіх таму прыкладаў. Чытаць далей...
Андрэй Пакроўскі
"Як я перастаў верыць у Дзеда Мароза"
Дэбютную кнігу Пакроўскага склалі кароткія апавяданні, якія напоўніцу раскрываюць тэму дзеда Мароза, тэму ровара, тэму Антона, які насамрэч Андрэй, і шмат іншых важных для пісьменніка тэм, актуалізуюць праблемы кубка кавы і тралейбуса. Кніга спадабаецца ўсім, для каго гэтыя тэмы таксама вострыя і актуальныя, усім, каму згаданыя праблемы гэтаксама вярэдзяць чулыя струны душы. Чытаць далей...
Наста Манцэвіч
"Птушкі"
У зборнік Насты ўвайшлі вершы і кароткая проза, дзе аўтар выяўляе новы для беларускага чытача погляд на жанчыну і яе самаўсведамленне, рэфлексуе над сваімі пачуцямі і адчуваннямі, закранае табуяваныя для збольшага патрыярхальнай беларускай літаратуры тэмы. Чытаць далей...
Дубоўскі Кірыл "Хороший роман"
Зборнік склалі апавяданні 2004—2010 гадоў. Чытаецца ён лёгка і прыемна, нягледзячы на невясёлыя тэмы некаторых апавяданняў: трагічную смерць маладога графамана, нялёгкія офісныя будні, няшчаснае каханне, спробу нацыянальнага самавызначэння, сумную гісторыю ад работніка заапарка і не менш сумную споведзь мэнэджара сярэдняга звяна. Чытаць далей...
Кацярына Зыкава. Объяснительная
Дэбютны зборнік Кацярыны Зыкавай тонкі ва ўсіх сэнсах. У ім 26 вершаў пра русалак, рыб, каткоў, коней, слівы, сыктыўкары; але насамрэч - пра каханне і крыху пра адзіноту. Чытаць далей...
Анка Упала. Дрэва энталіпт
«Да класікаў Анка Упала ставіцца не як дзіця, якое мусіць пераўзысці бацьку, а як унучка, якая гуляецца з дзедам» Юрась Барысевіч. Чытаць далей...