Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

КНІГІ

"Суперкніга пра Біла з Болаю (Біл разумны, а Бола вясёлая)"
Саюз беларускіх пісьменнікаў выпусціў унікальную дзіцячую кнігу “Суперкніга пра Біла з Болаю” пра маленькую дзяўчынку з абмежаванымі магчымасцямі. Гэта першая кніга па-беларуску, дзе пранікнёна і рэалістычна распавядаецца пра сям’ю, у якой расце незвычайнае дзіця. Чытаць далей...
"Фіндус з'язджае"
Аматараў смешных гісторый шведскага пісьменніка і мастака Свэна Нурдквіста пра дзядулю Пэтсана і кацяня Фіндуса чакае прыемны падарунак! Серыя «Каляровы ровар» Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў у выдавецтве «Кнігазбор» папоўнілася чарговай кнігай, перакладзенай на нашую мову, як і папярэднія, Надзеяй Кандрусевіч. І з 22 жніўня 2017 гэты кніжкавы рознакаляровы цуд даступны ў крамах Мінска ды іншых гарадоў. Чытаць далей...
"Сваякі: графічны раман"
Саюз беларускіх пісьменнікаў адмыслова да Дня народзінаў Васіля Быкава выпусціў апавяданне Васіля Быкава “Сваякі”, зробленае ў жанры графічнага рамана маладым мастаком Янам Жвірблем. Кніга пабачыла свет у выдавецтве “Кнігазбор”. Чытаць далей...
"Пад вольным небам: Выбраныя вершы"
Кніга выбраных вершаў шведскага паэта-набеліста Тумаса Транстромера ў перакладзе на беларускую мову стала сумесным праектам Шведскага саюза пісьменнікаў, ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і Амбасады Каралеўства Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь. Чытаць далей...
"Брама. Чацвёрты выпуск"
Літаратурна-мастацкі альманах "Брама" Магілёўскага абласнога аддзялення ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" прадстаўляе свой чацвёрты выпуск. Чытаць далей...
"Новы замак. Пяты выпуск"
Пабачыў свет пяты выпуск літаратурнага альманаха "Новы замак", які выдаецца Гродзенскім абласным аддзяленнем ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў". Чытаць далей...
"Палац. Выпуск чацвёрты"
Творы амаль трыццаці аўтараў прадстаўленыя на старонках чарговага выпуску альманаха "Палац", які выдаецца Гомельскім абласным аддзяленнем ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў". Чытаць далей...
"Ратуша. Выпуск трэці"
Больш за трыццаць аўтараў апублікавалі свае разнажанравыя творы ў новым выпуску альманаха "Ратуша", які выдаецца Віцебскім абласным аддзяленнем ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў". Чытаць далей...
"Мосцік над вечнасцю"
Адзін з заснавальнікаў Беларускай асацыяцыі журналістаў, сябар ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" і Беларускага ПЭН-цэнтра Сяргей Ваганаў апублікаваў новую кнігу нарысаў і эсэ ў серыі "Кнігарня пісьменніка" Бібліятэкі СБП. Чытаць далей...
"Стой!"
Першы вершаваны зборнік берасцейскага рускамоўнага паэта Яўгена Бясчаснага выйшаў у серыі "Пункт адліку" Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў. Чытаць далей...

Афiша

21 лістапада
Біл і Бола ў Мінску — прэзентацыя для дарослых (УВАГА, МЕСЦА ЗМЕНЕНА)
У мінскай прасторы «Кніжная Шафа» (пр. Дзяржынскага, 9; уваход са двара; ст. м. Грушаўка).
23 лістапада
ТЭОРЫІ ЛІТАРАТУРЫ ХХ СТАГОДДЗЯ
Месца: вул. Кастрычніцкая, 5, аўд. 102, уваход праз Малую залу к/з «Мінск»
23 лістапада
Ведай нашых! — усе абласныя гарады сустрэнуцца ў Мінску
У Літаратурным музеі Максіма Багдановіча.
25 лістапада
Прэзентацыя кнігі «Фіндус з’язджае»
Запрашаем у Цэнтральную дзіцячую бібліятэку імя Астроўскага (пр. Газеты “Праўда”, 20А, ст. м. Пятроўшчына).
Наш канал на YouTube