Залоска Юрась. Праўда як рэлігія

Залоска Юрась. Праўда як рэлігія

Залоска Юрась. Праўда як рэлігія: гутаркі з Васілём Быкавым. – Мінск: Медысонт, 2010. – 192 с. – (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; вып. 6.)

«Праўда як рэлігія» – кніга гутарак журналіста і літаратара Юрася Залоскі з народным пісьменнікам Беларусі Васілём Быкавым: гутарак пра мінулае, сучаснае і будучае, пра беларускую і сусветную літаратуры, уласную творчасць і працу калегаў, палітычныя перыпетыі 1990-х гадоў, пра рэлігію і камуністычную спадчыну, пра сяброў, ворагаў і прэзідэнтаў…

Гэта нацыянальная споведзь «песіміста ў адносінах да пакалення свайго веку» і валадара беларускай нацыянальнай ідэалогіі будучыні – вялікага літаратара, мастацтвазнаўцы, філосафа, палітыка, грамадзяніна і прарока. На евангельскі лад кнігу можна назваць і «Адкрыццём Васіля Быкава» – па глыбіні ды прачуласці духоўных, маральных і грамадска-дзяржаўных прагнозаў і прароцтваў, амаль усе з якіх (выказаныя 15-20 гадоў таму) збыліся ці збываюцца…