Леанід Маракоў. Непамяркоўныя

Леанід Маракоў. Непамяркоўныя

Пабачыла свет другое выданне кнігі журналіста, пісьменніка, гісторыка, энцыклапедыста, сябра СБП Леаніда Маракова “Непамяркоўныя”.

“Непрыдуманыя, амаль дакументальныя, а шмат у чым і аўтабіяграфічныя апавяданні па часе ахопліваюць ледзь не ўсё XX стагоддзе, — паведамляецца ў анатацыі. — Напісаны яны свежым, лёгкачытэльным стылем і ў сваёй аснове маюць вострыя, дынамічныя сюжэты. Сюжэты нібы прыдуманыя самой гісторыяй, самім жыццём. Жыццём-палётам над безданню...”