Святлана Раманава. Смарагдавы рай

Святлана Раманава. Смарагдавы рай

"Прысвечаная самым блізкім людзям — матулі і дочкам, кніга з’яўляецца спавядальна-справаздачнай і раскрывае перад намі тонкі сусвет духоўнай прасторы аўтара, раскрывае суплёт думак і памкненняў, скіраваных да адвечных пытанняў — самаўдасканалення, спасціжэння свету, пошуку свайго месца ў ім", -- піша Усевалад Сцебурака ў рэцэнзіі на зборнік.

Цікавымі і адметнымі падаюцца ўкладзеныя ў кнігу вершы-прысвячэнні: Сяргею Плыткевічу, Анатолю Сысу, Леаніду Шчамялёву, Міхалу Савіцкаму, Марыі Ісаёнак, Яўгену Шунейку і іншым далёкім і блізкім, сябрам па духу і творчасці, з якімі лёс звёў паэтку. Справа ў тым, што спадарыня Святлана не толькі піша, але і малюе: яе жывапісныя работы выстаўляліся ў мінскіх бібліятэках. Таму не дзіва, што тэма выяўленчага мастацтва і звароты да мастакоў займаюць асаблівае месца ў гэтай кнізе. Таксама аўтарка прафесійна займаецца журналістыкай і друкуе ў беларускай перыёдыцы матэрыялы, прысвечаныя культуры.

Раманава, С. Смарагдавы рай : паэзія / Святлана Раманава. -- Мінск : Кнігазбор, 2013. -- 96 с. -- (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў "Кнігарня пісьменніка" ; вып. 36).