Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

БІБЛІЯТЭКА 29 кастрычніка 2014

Антон Рудак. Верхні горад

Антон Рудак. Верхні горад

Дэбютную кнігу Антона Рудака (нар. 1989) склалі вершы, напісаныя за апошнія пяць гадоў. «Верхні горад» — гэта знаёмыя мясціны з нечаканага ракурсу, прыватныя ўспаміны і агульная спадчына, мінулае і сучаснасць.

Рэдактар кнігіАндрэй Хадановіч, мастак вокладкі - Ксенія Шталянкова.

***

Валодзя Караткевіч на беразе Дняпра

Вецер хмары па небе ў сумёты зьбіраў

І яны застывалі ў маўклівым спакоі.

Сумны хлопчык сядзеў на адхоне Дняпра,
А краіна драмала ў сьнягах за ракою.

“Бог пакінуў яе. Пэўна, зь дзесяць вякоў,
Як забыўся аб нашай няшчаснай радзіме,
Дзе ня тое што цмокаў – няма й ветракоў,
Ані Донаў Кіхотаў, каб біліся зь імі.

Ён пайшоў і пакінуў нас зь ёю саміх –
Дык на чорта малітвы да гэткага Бога?”
Раптам сьнег прыпыніўся і вецер заціх –
Бог схіліўся і сумна глядзеў на малога.

І пакуль феерверкі ляцелі ў гару
І клалося ў снапы пад сярпамі калосьсе,
Ён пайшоў – і адзін нарадзіў Беларусь,
І для першага разу някепска ўдалося.

У серыі "Пункт адліку" Кнігарні пісьменніка Саюза беларускіх пісьменнікаў - новы дызайн, распрацаваны Нікам Анціпавым.

Прэсавая служба СБП

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
Страх без нянавісці
19 ліпеня 2017

Страх без нянавісці

Чытаць далей...
«Да 4 мільёнаў беларусаў за мяжой – гэта магутная сіла»: цытаты Сёмага з'езда беларусаў свету
18 ліпеня 2017

«Да 4 мільёнаў беларусаў за мяжой – гэта магутная сіла»: цытаты Сёмага з'езда беларусаў свету

Чытаць далей...
Любові Турбіной — 75!
17 ліпеня 2017

Любові Турбіной — 75!

Чытаць далей...
Першы паэтычны пленэр у Маркаве — памяці Таццяны Сапач
14 ліпеня 2017

Першы паэтычны пленэр у Маркаве — памяці Таццяны Сапач

Чытаць далей...
567