Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

БІБЛІЯТЭКА 18 лістапада 2014

Кася Сянкевіч. Гарбата з незабудак

Кася Сянкевіч. Гарбата з незабудак

Кася Сянкевіч — беларуская паэтка і мастачка з Польшчы — ужо з’яўляецца аўтаркай вершаванага зборніка «Дачка ружы». Дзякуючы серыі «Кнігарня пісьменніка» і выдавецтву «Кнігазбор» творы Касі ўпершыню прадстаўлены беларускім чытачам.

За кубачкам «Гарбаты з незабудак» Кася Сянкевіч у пранізлівых маналогах-споведзях разважае пра вечныя тэмы кахання, веры, пошуку свайго месца ў жыцці і сусвеце. Форма, абраная паэткай, — верлібр, дазваляе абраць найбольш дакладныя і змястоўныя мастацкія сродкі для выказвання самых тонкіх пачуццяў.

***

Гэтая справа не для абмеркавання.

Прыгадай

апошнюю ўсмешку,

апошні наш сум.

Пра тое магла б быць

напісана паэма,

а ёсць толькі гэты кароткі

верш.

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
«Не ведаў, што Апалінэр паходзіць з Беларусі». Эрленд Лу сустрэўся з беларускімі пісьменнікамі (ФОТА)
20 красавіка 2018

«Не ведаў, што Апалінэр паходзіць з Беларусі». Эрленд Лу сустрэўся з беларускімі пісьменнікамі (ФОТА)

Чытаць далей...
«Літаратурная Беларусь» № 139 (+ПДФ)
20 красавіка 2018

«Літаратурная Беларусь» № 139 (+ПДФ)

Чытаць далей...
Красавіцкія творчыя сустрэчы з «Будзьма беларусамі!»
20 красавіка 2018

Красавіцкія творчыя сустрэчы з «Будзьма беларусамі!»

Чытаць далей...
Новы «Дзеяслоў»: вершы Насты Кудасавай, пераклады з нарвежскай і японскай, дыялогі Святланы Алексіевіч з Веніямінам Блажэнным
18 красавіка 2018

Новы «Дзеяслоў»: вершы Насты Кудасавай, пераклады з нарвежскай і японскай, дыялогі Святланы Алексіевіч з Веніямінам Блажэнным

Чытаць далей...
576