Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

БІБЛІЯТЭКА 25 лютага 2016

Анатоль Івашчанка. Анаталогія: апавяданні, запісы, эсэ

Анатоль Івашчанка. Анаталогія: апавяданні, запісы, эсэ

Празаічная кніга Анатоля Івашчанкі пабачыла свет у выдавецтве "Кнігазбор".

"Анаталогія" — кніга апавяданняў, запісаў і эсэ, некаторыя з якіх апублікаваныя пад сапраўдным іменем упершыню. Усе яны напісаныя ў 21-ым стагоддзі і закранаюць тэмы, блізкія тым, чыё дзяцінства і ранняе юнацтва прыпадаюць на "ліхія 90-я". Творы лаканічныя і ў вялікай ступені аўтабіяграфічныя: прасочваецца шлях галоўнага героя ад 13-гадовага хлапчука да 35-гадовага мужчыны, ад першых спробаў спазнання свету да сталасці, сварэння сям'і і радасці бацькоўства. Адрасаванае шырокаму колу чытачоў.

Анатоль Івашчанка — паэт, даследчык, кандыдат філалагічных навук. Нарадзіўся ў 1981 годзе ў Мінску. Выпускнік філфака Белдзяржуніверсітэта, абараніў дысертацыю па паэтыцы Алеся Разанава ў Інстытуце літаратуры НАН Беларусі. Працаваў у Саюзе беларускіх пісьменнікаў, выкладаў беларускую мову ў БНТУ. Цяпер — адказны сакратар часопіса "Дзеяслоў". Лаўрэат прэміі "Залатая літара" (2005). Аўтар дзвюх паэтычных кніг і адной манаграфіі па творчасці Алеся Разанава.

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
Ён такі разумны, а яна вясёлая. Суперкніга пра Біла з Болаю
19 верасня 2017

Ён такі разумны, а яна вясёлая. Суперкніга пра Біла з Болаю

Чытаць далей...
Прэзентацыя кнігі «Фіндус з’язджае» — 23 верасня
19 верасня 2017

Прэзентацыя кнігі «Фіндус з’язджае» — 23 верасня

Чытаць далей...
Віншуем вераснёўскіх юбіляраў!
18 верасня 2017

Віншуем вераснёўскіх юбіляраў!

Чытаць далей...
Прэзентацыя дзвюх кніг падсерыі «Спадчына: агледзіны» – 18 верасня
15 верасня 2017

Прэзентацыя дзвюх кніг падсерыі «Спадчына: агледзіны» – 18 верасня

Чытаць далей...
844