Наста Кудасава. Маё невымаўля: Вершы

Наста Кудасава. Маё невымаўля: Вершы

Анатоль Івашчанка: "Мажліва, колькасць — на гэтым вітку стужкі Мёбіуса — пачала нарэшце пераходзіць у якасць. Мажліва, паэты змаўкаюць, разумеючы, што не могуць тут-і-цяпер сказаць чагосьці новага. Хтосьці бачыць прычыну ў тым, што калі гавораць гарматы, музы змаўкаюць (хаця сітуацыя на ўкраінскім літаратурным полі гаворыць пра адваротнае). Хтосьці следам за Тэадорам Адорна цвердзіць, што пісаць вершы пасля Асвенціма (чытай пасля Данбасу) — барбарства. Здаецца, такія тлумачэнні з вуснаў саміх аўтараў гучаць як самаапраўданні ці самасуцяшэнні…

Калі абнаўляеш фрэндстужкі і гартаеш перыёдыку, складаецца ўражанне, што змоўкла сярэдняе пакаленне. А старэйшае зноў адчула сябе ў кантэксце. (Пра наймаладзейшае — прамаўчу.) Вядома ж, не маецца на ўвазе, што кожны, хто тут-і-цяпер піша вершы, — нікчэмны графаман. Так, крытычная маса слабых кнігаў і ў лепшыя для паэзіі часы была большай за добрыя, але наяўны дысбаланс шлаку і паэзіі надзвычайны.

На гэтым тле зусім свежая кніга Насты Кудасавай бачыцца выратавальнай ніткаю Арыядны".

ЧЫТАЙЦЕ ЦАЛКАМ ТУТ