Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

КНІГІ

"Снежны чалавек у Мінску"
Ад 24 лістапада новая кніга для дзетак і іх бацькоў шведскай пісьменніцы Эвы Суса ў перакладзе на беларускую мову Дзмітрыя Плакса і ў мастацкім афармленні Кацярыны Дубовік даступная для ўсіх цікаўных у кнігарнях Мінска і Гродна. Чытаць далей...
"Перадусім Беларусь: Згадваючы Генадзя Бураўкіна"
Гутаркі, успаміны, эсэ, дзённікі, прысвячэнні. Укладальнікам выступіў Сяргей Шапран, зборнік выйшаў у Бібліятэцы Саюза беларускіх пісьменнікаў. Шчырая ўдзячнасць за неацэнную дапамогу ў падрыхтоўцы выдання Юліі Якаўлеўне Бураўкінай, удаве паэта. Чытаць далей...
"Неадступнасць"
Калі б аўтарам гэтай кнігі быў малады паэт, то выданне можна было б смела назваць эксперыментальным. Маўляў, творца сам сабе кінуў выклік ці пабіўся аб заклад з калегам, што здолее ўкласці цэлую кнігу толькі з васьмірадкоўяў, пры гэтым кожны верш мусіць складацца з двух чатырохрадковых слупкоў. Чытаць далей...
"Саркафагі страху "
У выдавецтве “Кнігазбор” – новая кніга: пад адной вокладкай сабраліся ўспаміны і эсэ вядомага паэта і журналіста Міхася Скоблы. Зборнік “Саркафагі страху” стаўся 84-м выпускам Бібліятэкі СБП “Кнігарня пісьменніка”. Чытаць далей...
"Толькі вершы"
Напярэдадні 70-гадовага юбілею паэта, празаіка, грамадскага дзеяча Уладзіміра Някляева пабачылі свет дзве кнігі. Адна з іх змяшчае новыя вершы Уладзіміра Пракопавіча, іншая ж прысвечаная яму самому і ягонай творчасці. Чытаць далей...
"Саргасава мора"
Крытык Марына Весялуха піша пра кнігу Сяргея Астраўца "Саргасава мора" з Бібліятэкі СБП "Кнігарня пісьменніка". Чытаць далей...
"«Франкенштайн» і «Замак Отранта»"
У Бібліятэцы часопіса “ПрайдзіСвет” “PostScriptum” і Бібліятэцы Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка” выйшла новая кніга, якая ўлучае два класічныя гатычныя творы. Чытаць далей...
"Залатая горка: Вершы, пераклады, артыкулы"
У выдавецтве «Кнігазбор» пабачыў свет новы выпуск Бібліятэкі СБП «Кнігарня пісьменніка». Ім стаўся зборнік «Залатая горка» – выбранае паэткі, літаратуразнаўцы Ірыны Багдановіч. Чытаць далей...
"Будзе ўсё наадварот: Вершы"
У серыі «Кнігарня пісьменніка» пабачыла свет новая кніга паэзіі Алены Ігнацюк «Будзе ўсё наадварот». З яе старонак на нас глядзіць лірычны герой – інтэлігент, які на ўлонні прыроды назірае за аблокамі і разважае пра сутнасць поглядаў Сакрата і Мандэльштама. Чытаць далей...
"Парадоксы жыцця / Парадоксы жизни"
Кнігу Народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава склалі творы, напісаныя ў апошнія гады жыцця, якія выйшлі ўпершыню асобным выданнем у 2004 годзе. Цяпер кніга даступная ў электронным фармаце на нашым сайце. Чытаць далей...

Афiша

29 траўня
03 чэрвеня
Фіналісты прэміі «Дэбют» у Полацку
У Музеі беларускага кнігадрукавання (вул. Ніжне-Пакроўская, 22).
03 чэрвеня
Дзіцячая пляцоўка на Дні Швецыі ў Мінску
На арт-тэрасе Канцэртнай залы “Верхні горад” (пл. Свободы, 23а).
Наш канал на YouTube
Дзе купіць нашыя кнігі