Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

БІБЛІЯТЭКА 22 снежня 2016

Чытанка для маленькіх-2

Чытанка для маленькіх-2

Грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!» і Саюз беларускіх пісьменнікаў выдалі ў серыі "Каляровы ровар" зборнік вершаў і казак «Чытанка для маленькіх-2».

У кнізе змешчаныя і аўтарскія творы, і народныя. У Чытанцы вы знойдзеце добра вядомыя “Каток – залаты лабок”, “Пшанічны каласок”, “Рукавічку”, а яшчэ аўтарскія казкі Янкі Брыля “Жыў-быў вожык”, “Страшная казка пра страшнага звера” Івана Бурсава ды іншыя творы. Таксама ў чытанцы надрукаваныя дзіцячыя вершы беларускіх аўтараў!

казкі са зборніку “Чытанка для маленькіх”

На старонках кнігі ёсць вершы класікаў беларускай літаратуры Ларысы Геніюш, Артура Вольскага, Янкі Журбы, Васіля Віткі, Рыгора Барадуліна і іншых. Ёсць там і вершы і сучасных аўтараў: Дануты Бічэль-Загнетавай, Паўла Марціновіча, Андрэя Хадановіча, Сержука Сокалава-Воюша, Анатоля Івашчанкі і  Веры Бурлак.

viershy

Кніга багатая на ілюстрацыі, якія зрабіла мастачка Дар’я Мандзік, вядомая чытачам сваім праектам “Не маўчы па-беларуску!”, рэалізаваным разам з кампаніяй “Будзьма беларусамі!”.

“Чытанка для маленькіх” – гэта выдатны калядны падарунак для дзяцей дашкольнага ўзросту.

Вучым родную мову з маленства!

Набыць Чытанку можна ў наступных мінскіх крамах:

“Акадэмкніга”, пр-т Незалежнасці, 72;

“Кнігарня пісьменніка”, вул. Казлова, 2;

“Веды”, вул. К.Маркса, 36;

Светач, пр-т Пераможцаў, 11;

“Цэнтральная кнігарня”, пр-т Незалежнасці, 19;

“Кнігі & кніжачкі”, пр-т Незалежнасці, 14;

Кніжны кірмаш “Свет кніг”, вул. Купалы, 27;

“Кніжная шафа”, пр. Дзяржынскага, 9;

А таксама ў інтэрнэт-кнігарні knihi.by,

(Пра новыя  пункты продажу кнігі  ў сталіцы і абласных цэнтрах будзе паведамлена дадаткова)

Глядзіце таксама:

Новы каляндар з папулярнай серыі “Не маўчы па-беларуску!” на 2017 год ад кампаніі “Будзьма!”

Новы набор паштовак ад “Будзьма!” — апісваем камп’ютар, школьныя прылады і цела чалавека

«Снежны чалавек у Мінску» — ужо ў продажы!

дзіцячая літаратура, кнігі, Каляровы ровар

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
Уладзімір Някляеў выйшаў на волю пасля сямі сутак арышту
22 верасня 2017

Уладзімір Някляеў выйшаў на волю пасля сямі сутак арышту

Чытаць далей...
«Задаючы палітычны апазіцыйны аспект, мы вельмі звужаем сутнасць літаратуры як такой, адсякаем іншыя важныя сэнсы»
22 верасня 2017

«Задаючы палітычны апазіцыйны аспект, мы вельмі звужаем сутнасць літаратуры як такой, адсякаем іншыя важныя сэнсы»

Чытаць далей...
Танцы ў чаравічках
22 верасня 2017

Танцы ў чаравічках

Чытаць далей...
Узнагароджанне лаўрэатаў конкурсу «Экслібрыс» — 27 верасня
21 верасня 2017

Узнагароджанне лаўрэатаў конкурсу «Экслібрыс» — 27 верасня

Чытаць далей...
1582