Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

БІБЛІЯТЭКА 24 лістапада 2016

Эва Суса. Снежны чалавек у Мінску

Эва Суса. Снежны чалавек у Мінску

Ад 24 лістапада новая кніга для дзетак і іх бацькоў шведскай пісьменніцы Эвы Суса ў перакладзе на беларускую мову Дзмітрыя Плакса і ў мастацкім афармленні Кацярыны Дубовік даступная для ўсіх цікаўных у кнігарнях Мінска і Гродна.

Кніга пра прыгоды Снежнага чалавека ў Мінску ўнікальная, бо найперш пабачыла свет менавіта ў беларускім перакладзе ў серыі для дзяцей “Каляровы ровар” Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў.

На мастацкае аздабленне новай казкі быў абвешчаны конкурс, на які прыйшлі заяўкі ад маладых мастакоў як з Беларусі, так і з-за яе межаў. У выніку кампетэнтным журы была абраная Кацярына Дубовік — беларускі мастак, якая жыве ў Амстэрдаме і прыехала ў Мінск адмыслова, каб разам з Эвай Суса узяць удзел у прэзентацыях кнігі.

Снежны чалавек, створаны Эвай Суса, ужо знаёмы беларускаму чытачу — у 2013 годзе ў серыі “Каляровы ровар” выйшла аднайменная кніга ў перакладзе Алесі Башарымавай, аформленая французскім мастаком Бенжамэнам Шо.

Пытайце казку пра "Снежнага чалавека ў Мінску" ў крамах Мінска: "Акадэмкніга” (пр-т Незалежнасці, 72), “Кнігарня пісьменніка” (вул. Казлова, 2), “Веды” (вул. К. Маркса, 36), “Светач” (пр-т Пераможцаў, 11), “Цэнтральны кніжны” (пр-т Незалежнасці, 19), “Кнігі & кніжачкі” (пр-т Незалежнасці, 14), Кніжная выстава-кірмаш “Мир книг” (вул. Янкі Купалы, 27), а таксама на сайце knihi.by. У Гродне гэтае выданне можна знайсці ў краме "Бэбі-бук" (вул. Савецкая, 18, ГЦ "Нёман", 2 паверх).

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

Каляровы ровар, Кацярына Дубовік, Эва Суса, кнігі, прэзентацыі

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
Смерць Купалы: няшчасны выпадак, самагубства ці забойства?
28 чэрвеня 2017

Смерць Купалы: няшчасны выпадак, самагубства ці забойства?

Чытаць далей...
Дзённікі «Экслібрыса»: Алена Пятровіч пра цікавыя мовы і галоўную ўмову для камфорту перакладчыка
28 чэрвеня 2017

Дзённікі «Экслібрыса»: Алена Пятровіч пра цікавыя мовы і галоўную ўмову для камфорту перакладчыка

Чытаць далей...
Настассі Лазебнай — 65!
28 чэрвеня 2017

Настассі Лазебнай — 65!

Чытаць далей...
Аргкамітэт Прэміі Гедройца-2017 абвяшчае поўны спіс намінантаў
28 чэрвеня 2017

Аргкамітэт Прэміі Гедройца-2017 абвяшчае поўны спіс намінантаў

Чытаць далей...
1107