Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

БІБЛІЯТЭКА 02 сакавіка 2017

Готфрыд Альберт Бюргер, Рудольф Эрых Распэ. Прыгоды барона Мюнхгаўзэна

Готфрыд Альберт Бюргер, Рудольф Эрых Распэ. Прыгоды барона Мюнхгаўзэна

У Бібліятэцы часопіса “ПрайдзіСвет” “PostScriptum” і Бібліятэцы Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка” выйшла новая кніга — “Прыгоды барона Мюнхгаўзэна” Г. А. Бюргера і Р. Э. Распэ ў перакладзе Ігара Крэбса.

Гэта першае беларускае выданне, зробленае паводле поўнай класічнай версіі “Прыгод”, а не рускамоўнай дзіцячай адаптацыі Карнея Чукоўскага. У кнізе выкарыстаныя ілюстрацыі Гюстава Дарэ. Гэта адзінаццатае выданне з серыі “PostScriptum”. Дызайн вокладкі зрабіла Марыя Мухіна.

Прыгоды бароны Мюнхгаўзэна (кароткая гісторыя кнігі, выкладзеная на задняй вокладцы беларускага выдання):

1781 і 1783 – у нямецкім часопісе “Вадэмекум для вясёлых людзей” друкуюцца анекдоты, апавядальнікам у якіх выступае нехта “М‑г‑з‑н”

1785 – нямецкі вучоны Рудольф Эрых Распэ (1736 – 1794), якога абвінавацілі ў крадзяжы калекцыйных манет і які збег у Англію, перакладае гэтыя анекдоты на англійскую мову і на іх аснове ананімна выдае кнігу пра Мюнхгаўзэна. Кніга робіцца папулярнай і вытрымлівае шмат перавыданняў

1786 – нямецкі паэт Готфрыд Аўгуст Бюргер (1747 – 1794) перакладае другое выданне кнігі Распэ на нямецкую, вяртаючы літаратурнага Мюнхгаўзэна на радзіму

1788 – Бюргер перакладае, дапрацоўвае і выдае пятае ангельскае выданне Распэ – менавіта гэты варыянт кнігі робіцца класічнай версіяй “Прыгод барона Мюнхгаўзэна”

1794 – Распэ і Бюргер паміраюць, а сапраўдны Карл Фрыдрых Іеранім барон фон Мюнхгаўзэн (1720 – 1797) пакутуе праз сваю славу хлуса: яго слугі вымушаныя разганяць натоўпы разявак, што збіраюцца пад яго вокнамі

1938 – з’яўляецца першае беларускае выданне “Прыгод Мюнхаўзена” паводле рускага пералажэння Карнея Чукоўскага (перакладчык не ўказаны)

1955 – выходзіць беларускі пераклад “Прыгод Мюнхаўзена”, зроблены Віталём Вольскім з рускага пералажэння К. Чукоўскага; пад назвай “Прыгоды барона Мюнхаўзена” пераклад перавыдаецца ў 1992 і 2014 гадах

2017 – перакладчык Ігар Крэбс робіць беларускую версію “Прыгод барона Мюнхгаўзэна” паводле класічнага нямецкага выдання; кніга выходзіць з прадмовай перакладчыка

ПрайдзіСвет

 

Каментары

Афiша

21 лістапада
Біл і Бола ў Мінску — прэзентацыя для дарослых (УВАГА, МЕСЦА ЗМЕНЕНА)
У мінскай прасторы «Кніжная Шафа» (пр. Дзяржынскага, 9; уваход са двара; ст. м. Грушаўка).
23 лістапада
ТЭОРЫІ ЛІТАРАТУРЫ ХХ СТАГОДДЗЯ
Месца: вул. Кастрычніцкая, 5, аўд. 102, уваход праз Малую залу к/з «Мінск»
23 лістапада
Ведай нашых! — усе абласныя гарады сустрэнуцца ў Мінску
У Літаратурным музеі Максіма Багдановіча.
25 лістапада
Прэзентацыя кнігі «Фіндус з’язджае»
Запрашаем у Цэнтральную дзіцячую бібліятэку імя Астроўскага (пр. Газеты “Праўда”, 20А, ст. м. Пятроўшчына).
Наш канал на YouTube

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
Жаночая прысутнасць, або Хто жыве ў ружовым гета (ВІДЭА)
21 лістапада 2017

Жаночая прысутнасць, або Хто жыве ў ружовым гета (ВІДЭА)

Чытаць далей...
Ведай нашых! — усе абласныя гарады сустрэнуцца ў Мінску
21 лістапада 2017

Ведай нашых! — усе абласныя гарады сустрэнуцца ў Мінску

Чытаць далей...
Спроба паставіць «Знак роўнасці» (фотарэпартаж)
20 лістапада 2017

Спроба паставіць «Знак роўнасці» (фотарэпартаж)

Чытаць далей...
Як Біл з Болаю вучылі дзяцей любові да іншасці
20 лістапада 2017

Як Біл з Болаю вучылі дзяцей любові да іншасці

Чытаць далей...
797