Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

БІБЛІЯТЭКА 23 траўня 2017

Евгений Бесчастный. Стой!

Евгений Бесчастный. Стой!

Першы вершаваны зборнік берасцейскага рускамоўнага паэта Яўгена Бясчаснага выйшаў у серыі "Пункт адліку" Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў.

У кнізе Яўгена -- вершы, сабраныя за шэсць гадоў творчасці. Паэт прызнаўся, што "вершаў нападала як снегу, і сярод іх трэба было расчысціць дарожку". Займацца "снегаўборачнымі работамі" ён папрасіў Андрэя Хадановіча, які з задавальненнем прыйшоў на дапамогу маладому калегу і пагадзіўся быць рэдактарам кнігі “Стой!”.

-- Мы зрабіліся багацейшымі на важную, заўважную, істотную кніжку, якую варта чытаць і перачытваць, -- адзначыў Андрэй Хадановіч на прэзентацыі кнігі. --  Я віншую ўсіх з яе выхадам, і Яўгена ў апошнюю чаргу – бо ён гэтыя вершы ведае, іншым жа чытачам толькі сёння давядзецца адкрыць для сябе гэты скарб. Што датычыцца кнігі – у ёй паэт ужывае не толькі словы і сказы – цэлыя тэкставыя масівы культуры, якой ён жыве і дыхае. Акрамя беларускага светаадчування тут, напрыклад, немагчыма не пабачыць Бродскага. Яго ўплыў настолькі відавочны, што аўтар даводзіць да віртуознасці ўсе гэтыя алюзіі, рэмінісцэнцыі. Але чым сталей станавіўся Яўген, тым больш ён ужываў у творах цытаты беларускіх аўтараў – вы гэта заўважыце, калі будзеце чытаць кнігу.

Аўтар насамрэч надае шмат увагі свету рэчаў і звычайных з'яў, персаніфікуе прадметы, шукае ў іх прыгажосць. Ён кажа чытачу "стой!" і заклікае прыгледзецца да шыльдаў і далёкіх ад паэзіі надпісаў на сценах пад'езда. Прапануе паслухаць, пра што спявае скрыпка колеру гарбаты і прыйсці метадам дэдукцыі да вывадаў пра лёс бутэлькі з-пад вермута, якая валяецца пад лаўкай. Чытаючы кнігу, часам не заўважаеш мяжу, за якой малое пераўтвараецца ў вялікае і назад -- аўтар нядрэнна валодае навыкам плесці з агульнага і прыватнага бясконцую рэкурсію.

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

Пункт адліку, кнігі, паэзія

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
Кізі, Паланюк, Букоўскі і Этвуд на беларускай мове
26 чэрвеня 2017

Кізі, Паланюк, Букоўскі і Этвуд на беларускай мове

Чытаць далей...
Папулярызаваць спадчыну братоў Гарэцкіх
23 чэрвеня 2017

Папулярызаваць спадчыну братоў Гарэцкіх

Чытаць далей...
Моцарт беларускай літаратуры
23 чэрвеня 2017

Моцарт беларускай літаратуры

Чытаць далей...
Даведнік па аўтарскім праве – вольна пампуйце і чытайце!
23 чэрвеня 2017

Даведнік па аўтарскім праве – вольна пампуйце і чытайце!

Чытаць далей...
153