Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

БІБЛІЯТЭКА 22 снежня 2016

Міхал Бараноўскі. Volumen.1

Міхал Бараноўскі. Volumen.1

У выдавецтве «Кнігазбор» выйшаў дэбютны зборнік Міхала Бараноўскага – новы выпуск серыі «Пункт адліку».

Паэт Міхал Бараноўскі вядомы як заснавальнік і аўтар песняў для гурта “Нельга забыць”, супрацоўнік музея і папулярызатар творчасці Максіма Багдановіча, Уладзіміра Караткевіча, на словы якіх гурт запісаў адмысловыя канцэртныя праграмы. Першая якраз і дала назву гурту, перасэнсаваўшы вершы з аднайменнага дэбютнага рамана Караткевіча. “Mertvets”, яшчэ адзін альбом “Нельга забыць”, быў запісаны на даволі рэдкія для выканаўцаў тэксты Багдановіча, у тым ліку на чарнавікі і няскончаныя, “забытыя” тэксты класіка.

Аўтарская музычная праграма Міхала мела назву “Месца моцы”, тэксты з яе і прадстаўлены ў зборніку “Volumen.1” асобным раздзелам паэтычнай кнігі.

 

У самым цэнтры сусвету

На вяршыні лысай гары

Гарыць нязгасна сіняе вогнішча,

Гарыць, ну і хай гарыць…

 

Тут ладзяцца дзікія скокі,

І цені ўстаюць на дыбы.

Дзе падзеўся ты, мой аднаногі вецер

Свабоды і варажбы?..

 

Другая частка зборніка “Краг-Крых” змяшчае найноўшыя паэтычныя творы. Усе яны глыбока спавядальныя, часта вельмі асабістыя, але аўтар з’яўляецца хутчэй прыхільнікам мадэрнісцкай эстэтыкі і стварае шматслойныя, разгалінаваныя вобразы, прызначаныя для чытача, спакушанага і ў літаратурных, і ў міфалагічна-біблейскіх алюзіях. Адзнака паэзіі Міхала Бараноўскага – падкрэсленая нетаропкасць, паглыбленасць ва ўласную эмоцыю, метафізічнае ўслухоўванне ў яе.

Кнігу Міхала Бараноўскага “Volumen.1” можна набыць у наступных кніжных крамах Мінска: “Цэнтральная кнігарня”, “Акадэмкніга”, “Кнігі і кніжачкі”, “Кнігарня пісьменніка”, “Веды”.

Прэс-служба ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”

кнігі, паэзія, Пункт адліку, Міхал Бараноўскі

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
У Менску пройдзе 12 адкрытых лекцый пра беларускіх паэтаў 1930-х
20 ліпеня 2017

У Менску пройдзе 12 адкрытых лекцый пра беларускіх паэтаў 1930-х

Чытаць далей...
Дзве зямлі – дзве песні
20 ліпеня 2017

Дзве зямлі – дзве песні

Чытаць далей...
Страх без нянавісці
19 ліпеня 2017

Страх без нянавісці

Чытаць далей...
«Да 4 мільёнаў беларусаў за мяжой – гэта магутная сіла»: цытаты Сёмага з'езда беларусаў свету
18 ліпеня 2017

«Да 4 мільёнаў беларусаў за мяжой – гэта магутная сіла»: цытаты Сёмага з'езда беларусаў свету

Чытаць далей...
1433