Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

БІБЛІЯТЭКА 23 траўня 2017

Сяргей Ваганаў. Мосцік над вечнасцю

Сяргей Ваганаў. Мосцік над вечнасцю

Адзін з заснавальнікаў Беларускай асацыяцыі журналістаў, сябар ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" і Беларускага ПЭН-цэнтра Сяргей Ваганаў апублікаваў новую кнігу нарысаў і эсэ ў серыі "Кнігарня пісьменніка" Бібліятэкі СБП.

"Тэксты з кнігі часткова друкаваліся ў газетах “Народная Воля” і “Наша Ніва” пад рубрыкай “Камертон”. Гэта нарысы і эсэ пра розныя падзеі, часам нават як бы нязначныя. Агульнае, што яднае іх, — гэта Памяць. Мне заўсёды здавалася, што зразумець сучаснасць і зазірнуць у будучыню немагчыма без памяці пра мінулае, без адчування няспыннай плыні жыцця. Свайго жыцця, сваёй сям’і, грамадства, краіны", -- прызнаецца аўтар у звароце да чытача.

Уладзімір Някляеў пра кнігу “Мосцік над вечнасцю”

“З аўтарам мы сябруем амаль паўстагоддзя,  з таго часу, як пазнаёміліся ў рэдакцыі газеты “Знамя юности”. Раю прачытаць “Мосцік над вечнасцю”, дзе пра пражыты час і пра сябе ў часе ён сам усё сказаў. Ну, ці амаль усё… А ў дадатак — прысвечаны сябру верш, народжаны пасля таго, як прачытаў ягоную кнігу.

СВЕТ

Сяргею Ваганаву

Калі глядзець на свет прыветна,
Не распаляць у сэрцы злосць –
Свет не такі ўжо беспрасветны,
Святло таксама ў свеце ёсць.

І людзі ёсць, і ёсць не людзі,
І ўсё, што тут стварыў Гасподзь…

І ёсць сам-Свет, 
Ёсць цуд, 
І ў цудзе
Ёсць мы — на міг адзіны хоць…

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

кнігі, Кнігарня пісьменніка

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
Віншуем Галіну Дубянецкую і Дзмітрыя Падбярэзскага!
20 жніўня 2017

Віншуем Галіну Дубянецкую і Дзмітрыя Падбярэзскага!

Чытаць далей...
Уладзімір Караткевіч: «У нас аднолькавыя толькі плаўкі»
18 жніўня 2017

Уладзімір Караткевіч: «У нас аднолькавыя толькі плаўкі»

Чытаць далей...
Тамаш Грыб — антыфашыст, антыкамуніст, скарыназнаўца і рамантык
18 жніўня 2017

Тамаш Грыб — антыфашыст, антыкамуніст, скарыназнаўца і рамантык

Чытаць далей...
Віншуем Таццяну Барысік!
18 жніўня 2017

Віншуем Таццяну Барысік!

Чытаць далей...
436