Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

БІБЛІЯТЭКА 22 жніўня 2017

Свэн Нурдквіст. Фіндус з'язджае

Свэн Нурдквіст. Фіндус з'язджае

Аматараў смешных гісторый шведскага пісьменніка і мастака Свэна Нурдквіста пра дзядулю Пэтсана і кацяня Фіндуса чакае прыемны падарунак! Серыя «Каляровы ровар» Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў у выдавецтве «Кнігазбор» папоўнілася чарговай кнігай, перакладзенай на нашую мову, як і папярэднія, Надзеяй Кандрусевіч. І з 22 жніўня 2017 гэты кніжкавы рознакаляровы цуд даступны ў крамах Мінска ды іншых гарадоў.

«Фіндус з'язджае» -- шостая па ліку "абеларушаная" кніга. У 1990 годзе Свэн Нурдквіст напісаў для тэатра гісторыю, Стэфан Муберг зрабіў драматургічную апрацоўку тэксту і паставіў спектакль у тэатры Resenär у Стакгольме. Выданне створана паводле гэтай п’есы.

У гэтай казцы распавядаецца пра тое, як стары Пэтсан вырашыў трошкі правучыць гарэзлівага і непаслухмянага коціка Фіндуса, які будзіў дзядулю а чацвёртай раніцы, і перасяліў яго ў маленькі асобны драўляны дамок а-ля вясковая прыбіральня. Што з гэтага выхаваўчага працэсу атрымалася, і ці можа дзядуля жыць адзін і не сумаваць без кацяняці-непаседы, кожны ахвотны зможа дазнацца са старонак шыкоўна ілюстраванай кнігі.

 

Дзе шукаць Фіндуса, які з'ехаў :):

Мінск -- "Цэнтральная кнігарня" (пр-т Незалежнасці, 19), "Акадэмкніга" (пр-т Незалежнасці, 72), "Кнігі і кніжачкі" (пр-т Незалежнасці, 14), "Кнігарня пісьменніка" (вул. Казлова, 2), "Светач" (пр-т Пераможцаў, 11), "Веды" (вул. К. Маркса, 36), "Галіяфы" (вул. Няміга 3, павільён 66), этнакрама "Рагна" (вул. Сухая, 4), ІП А. Яўдаха ( Knihar Knihiby), Алесь Дудар (Арэна-сіці), Павел Белавус (Pavel Belavus)Валеры Есіпёнак (Маскоўска-Венскі); 

Гродна -- "Праметэй" (вул. Савецкая, 10), "Цудоўня" (вул. Вялікая Траецкая, 16), "Бэбі-бук" (вул. Савецкая, 18, ГЦ "Нёманскі); Брэст -- "Іскра" (вул. Пушкінская, 4); Гомель -- "Буква У" (вул. Мазурава,117г); Наваполацк -- "Дом кнігі" (вул. Маладзёжная, 145); Бабруйск -- "Крыніца ведаў" (вул. Горкага, 31); Маладзечна -- "Спадчына" (вул. Прытыцкага, 7).

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

Каляровы ровар, дзіцячая літаратура, пераклады, кнігі

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
Уладзімір Някляеў выйшаў на волю пасля сямі сутак арышту
22 верасня 2017

Уладзімір Някляеў выйшаў на волю пасля сямі сутак арышту

Чытаць далей...
«Задаючы палітычны апазіцыйны аспект, мы вельмі звужаем сутнасць літаратуры як такой, адсякаем іншыя важныя сэнсы»
22 верасня 2017

«Задаючы палітычны апазіцыйны аспект, мы вельмі звужаем сутнасць літаратуры як такой, адсякаем іншыя важныя сэнсы»

Чытаць далей...
Танцы ў чаравічках
22 верасня 2017

Танцы ў чаравічках

Чытаць далей...
Узнагароджанне лаўрэатаў конкурсу «Экслібрыс» — 27 верасня
21 верасня 2017

Узнагароджанне лаўрэатаў конкурсу «Экслібрыс» — 27 верасня

Чытаць далей...
232