Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

БІБЛІЯТЭКА 05 чэрвеня 2017

Тумас Транстромер. Пад вольным небам: Выбраныя вершы

Тумас Транстромер. Пад вольным небам: Выбраныя вершы

Кніга выбраных вершаў шведскага паэта-набеліста Тумаса Транстромера ў перакладзе на беларускую мову стала сумесным праектам Шведскага саюза пісьменнікаў, ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і Амбасады Каралеўства Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь.

Зборнік пабачыў свет у выдавецтве Змітра Коласа, над перакладамі працаваў квартэт: Уладзімір Арлоў, Лявон Баршчэўскі, Алеся Башарымава, Андрэй Хадановіч. Укладальнікам выступіў Лявон Баршчэўскі, аўтарам прадмовы-эсэ -- Уладзімір Арлоў, аўтарам паслямовы -- шведскі даследчык, літаратурны крытык Ніклас Шолер, кансультантам -- шведскі дыпламат і літаратар Стэфан Эрыксан.

Пра тое, як прайшла прэзентацыя ў Мінску, глядзіце ТУТ

Як адзначаецца ў анатацыі да выдання, мастацкай і чалавечай скарбонкай Тумасу Транстромеру (1931-2015), лаўрэату Нобелеўскай прэміі 2011 года, служыла сусветная літаратура. Антычныя, а збольшага біблійныя крыніцы, а таксама хрысціянская містыка і барочная паэзія ўдыхнулі жыццё ў яго тонкую і пранікнёную лірыку. Пры гэтым ён дасканала бачыў традыцыі, якімі наўпрост прасякнутая сучаснасць. 

Кніга зацікавіць шырокае чытацкае кола.

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

кнігі, паэзія, пераклады, Швецыя

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
Пабачыў свет 5-томнік Уладзіміра Арлова
14 снежня 2017

Пабачыў свет 5-томнік Уладзіміра Арлова

Чытаць далей...
Падарунак на Каляды! Усе кнігі пра Пэтсана і Фіндуса цяпер можна не чытаць!
14 снежня 2017

Падарунак на Каляды! Усе кнігі пра Пэтсана і Фіндуса цяпер можна не чытаць!

Чытаць далей...
Пачаўся прыём заявак на прэмію «Дэбют»
14 снежня 2017

Пачаўся прыём заявак на прэмію «Дэбют»

Чытаць далей...
«З маланкай у сэрцы». Вечар у гонар Алеся Разанава
12 снежня 2017

«З маланкай у сэрцы». Вечар у гонар Алеся Разанава

Чытаць далей...
1281