Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

НАВIНЫ

Кніга беларускіх казак прызнаная самай прыгожай у Расіі
Самай прыгожай кнігай у Расіі за 2012 год прызнана кніга беларускіх казак “Принцесса в подземном царстве” (“Царэўна ў падземным царстве”) у інтэрпрэтацыі вядомага на ўвесь свет беларускага мастака Паўла Татарнікава. Чытаць далей...
Андрэй Хадановіч прачытае лекцыю "Мастацтва немагчымага. Красавіцкія тэзісы пра пераклад"
26 красавіка ў межах цыкла публічных лекцый “Urbi et Orbi” выступіць вядомы паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч. Лекцыя “Мастацтва немагчымага. Красавіцкія тэзісы пра пераклад” пачнецца а 18.30 у канферэнц-зале Інстытута імя Гётэ ў Мінску (В.Харужай, 25/3, 4-ы паверх). Чытаць далей...
Хведар Піскуноў і яго спроба разбурэння стэрэатыпаў
Сяргей Мікулевіч згадвае Фёдара Антонавіча Піскунова, складальніка "Вялікага слоўніка беларускай мовы", які адышоў 5 красавіка: "Паводле адукацыі ён быў хімікам, паводле прафесіі — праграмістам, але захапленнем яго была мова. Наша мова. Родная мова". Чытаць далей...
Спектакль «Дзяды»: тагасветнае і зямное
"Спектакль паводле «Дзядоў» атрымліваецца проста невычэрпным па колькасці паднятых у ім вечных тэмаў — ён пра смерць і вечнае жыццё, пра спадчыну, каханне і свабоду", -- піша Аляксандра Дорская. Чытаць далей...
Вера Бурлак і Адам Глобус у Школе маладога пісьменніка
На гэтым тыдні Школу маладога пісьменніка наведалі Вера Бурлак з лекцыяй і Адам Глобус -- з майстар-класам. Чытаць далей...
Андрэй Хадановіч: “Мая новая кніжка - з небяспечнай для астматыкаў назвай!”
Андрэй Хадановіч: “Калі ўявіць сабе мапу свету - то мы яшчэ ў эпосе вялікіх геаграфічных мастацка-перакладчыцкіх адкрыццяў. Белых плямаў і неадкрытых амерыкаў больш, чым адкрытых і засвоеных тэрыторый і аўтараў. Зноў прыгадаю Шэкспіра. Нібыта і ёсць пераклады - але па-беларуску адсутнічае большасць ягоных п’ес! А з санетамі такога класу павінен быць парад версій - 50-100 варыянтаў кожнага санета: выбірай, чытач!" Чытаць далей...
Ганна Янкута: З пылу, з жару. Пра калекцыю перакладаў Андрэя Хадановіча
Сімпатычная кніга перакладаў Андрэя Хадановіча “Разам з пылам” (“Кнігазбор”, 2013), на вокладцы якой так прыемна адгадваць нацыянальную прыналежнасць кожнага з сямі Хадановічаў, дае магчымасць пагаварыць пра некалькі цікавых тэмаў. Чытаць далей...
Віктар Шалкевіч выступіць у Берасці са сваімі новымі кнігамі
На канцэрт барда, актора і шоўмена Віктара Шалкевіча запрашаюць у горадзе над Бугам. Яго правядзенне плануецца ўжо ў гэтую нядзелю, 21 красавіка. Чытаць далей...
Сяргей Кавалёў рыхтуе новы драматургічны зборнік
Бібліятэка беларускага літаратурнага аб’яднання “Белавежа” папаўняецца першай кнігай драматургіі. Неўзабаве ў гэтай кніжнай серыі пабачыць свет драматургічны зборнік пісьменніка, прафесара Люблінскага ўніверсітэта імя Марыі Кюры-Складоўскай Сяргея Кавалёва. Чытаць далей...
У Гродне адбудзецца першы паэтычны слэм
Першы гарадзенскі паэтычны слэм “Вясна. Кахай па-гарадзенску!” адбудзецца 24 красавіка ў галерэі “Крыга”. Чытаць далей...