Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

НАВIНЫ

Уладзімір Някляеў выйшаў на волю пасля сямі сутак арышту
Раніцай 22 верасня выйшаў на волю паэт Уладзімір Някляеў, асуджаны на сем сутак за ўдзел у акцыі на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску 8 верасня пад лозунгам «За мірную Беларусь» і скіраваную супраць вайсковых вучэнняў «Захад-2017», паведамляе Радыё Свабода. Чытаць далей...
«Задаючы палітычны апазіцыйны аспект, мы вельмі звужаем сутнасць літаратуры як такой, адсякаем іншыя важныя сэнсы»
З 13 па 17 верасня ў Львове праходзіў 24-ы Міжнародны форум выдаўцоў. Праект Books From Belarus Саюза беларускіх пісьменнікаў таксама паўдзельнічаў у буйной кніжнай выставе са сваёй праграмай мерапрыемстваў. Чытаць далей...
Танцы ў чаравічках
Сарабанда (ісп. zarabanda) – старажытны іспанскі народны танец. Этымалогія назвы невядомая. У Іспаніі з’явілася як танец ураджаю. Напачатку – жвавы, гарэзны, тэмпераментны танец, элемент балаганнай культуры. З мэтай знізіць яго папулярнасць царква забараніла танец. Так сарабанда трансфармавалася ва ўрачыстае цырыманіяльнае шэсце. …Гэта я да чаго? Расказвае Наста Грышчук. Чытаць далей...
Узнагароджанне лаўрэатаў конкурсу «Экслібрыс» — 27 верасня
27 верасня а 18:30 у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры (Мінск, вул. Багдановіча, 13) адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў Літаратурнага конкурсу «Экслібрыс» імя Францішка Скарыны. Сёлета, у год 500-годдзя выхаду першай беларускай кнігі -- скарынаўскага перакладу «Псалтыра» -- конкурс быў прысвечаны мастацкаму перакладу. Уваход вольны. Чытаць далей...
Бабіна лета 2017 з Нінай Мацяш (+ФОТАГАЛЕРЭЯ)
Землякі бязмежна любяць і памятаюць сваю Ніну Іосіфаўну. 20 верасня, у дзень нараджэння паэткі і перакладчыцы, на яе радзіме ў Белаазёрску штогод праходзяць паэтычныя чытанні. У залі мясцовага Палаца культуры, без перабольшання, збіраецца амаль увесь горад. Тэматычная экспазіцыя ў бібліятэцы, а таксама месца спачыну пісьменніцы патанаюць у кветках, якія яна так любіла. Чытаць далей...
Аляксею Каўку — 80!
Сёння святкуе 80-годдзе сябра нашага Саюза, навукоўца, выдавец альманаха "Скарыніч" Аляксей Канстанцінавіч Каўка. Шчыра віншуем, спадар Аляксей! Чытаць далей...
Абвешчаны кароткі спіс прэміі Гедройца
Арганізатарамі прэміі з'яўляюцца Беларускі ПЭН-Цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў, Амбасада Рэспублікі Польшча ў Беларусі, Польскі інстытут у Мінску. Чытаць далей...
Ён такі разумны, а яна вясёлая. Суперкніга пра Біла з Болаю
Саюз беларускіх пісьменнікаў выпусціў унікальную дзіцячую кнігу “Суперкніга пра Біла з Болаю” пра маленькую дзяўчынку з абмежаванымі магчымасцямі. Гэта першая кніга па-беларуску, дзе пранікнёна і рэалістычна распавядаецца пра сям’ю, у якой расце незвычайнае дзіця. Чытаць далей...
Прэзентацыя кнігі «Фіндус з’язджае» — 23 верасня
Запрашаем дзетак і іх бацькоў 23 верасня (субота) у мінскую галерэю «Ў» (пр. Незалежнасці, 37а) на прэзентацыю кнігі шведскага пісьменніка і мастака Свэна Нурдквіста — «Фіндус з’язджае» — з удзелам акцёраў Паўла Харланчука і Ганны Хітрык. Пачатак у 12.00. Уваход вольны! Чытаць далей...
Віншуем вераснёўскіх юбіляраў!
Першая палова верасня багатая на святочныя даты нашых сяброў: пісьменнік Віктар Марціновіч адзначыў сваё 40-годдзе 9 верасня. 11 верасня празаіку, даследчыку, першаму намесніку Старшыні ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" Алесю Пашкевічу споўнілася 45 гадоў. 15 верасня літаратар Кастусь Травень (Яўген Кудраўцаў) прымаў віншаванні з 70-годдзем, а 16-га -- сябар СБП Вячаслаў Лапцік адсвяткаваў сваё 65-годдзе. Віншуем! Чытаць далей...

Афiша

23 верасня
27 верасня
Узнагароджанне лаўрэатаў конкурсу "Экслібрыс"
У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры (Мінск, вул. Багдановіча, 13)
16 лістапада
Наш канал на YouTube
Дзе купіць нашыя кнігі