Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

21 снежня 2017

Адкрытая падача заявак на Прэмію Цёткі

Распачынаецца трэці сезон Прэміі Цёткі, якая прысуджаецца за найлепшую кнігу для дзяцей і падлеткаў. На конкурс прымаюцца кнігі 2017 года, напісаныя на беларускай мове. Арганізатары прэміі — фонд "Вяртанне", Беларускі ПЭН-Цэнтр і Саюз беларускіх пісьменнікаў.

Прэмія Цёткі ўручаецца ў дзвюх намінацыях: за найлепшы твор для дзяцей і падлеткаў (незалежна ад роду літаратуры — проза, паэзія, драматургія — аўтару арыгінальнай беларускай кнігі) і за найлепшае мастацкае афармленне кнігі (мастаку-ілюстратару кнігі). Для кожнай намінацыі асобнае журы вызначыць аднаго пераможцу. Кожны з іх атрымае грашовы прыз, эквівалентны 2000 даляраў.

Каб падаць кнігу на разгляд, трэба запоўніць форму на сайце ciotka.by. Прапанаваць кнігу на конкурс могуць выдавецтвы, члены журы, аргкамітэт прэміі, а таксама сам аўтар або мастак і наогул любы зацікаўлены чытач.

У 2016 годзе пераможцамі першай Прэміі Цёткі сталі пісьменніца Надзея Ясмінска і мастачка Кацярына Дубовік з кнігай “Сем ружаў”. У 2017 — Уладзімір Арлоў і Павел Татарнікаў з кнігай "Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі".

Паводле прэс-рэлізу арганізатараў

Прэмія Цёткі, партнёры, ПЭН, фонд Вяртанне

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
«Кніганоша» № 47 — снежань 2017 (спампаваць пдф)
19 студзеня 2018

«Кніганоша» № 47 — снежань 2017 (спампаваць пдф)

Чытаць далей...
У Калініградзе з’явіцца вуліца Францыска Скарыны
17 студзеня 2018

У Калініградзе з’явіцца вуліца Францыска Скарыны

Чытаць далей...
Віншуем Ірыну Жарнасек!
17 студзеня 2018

Віншуем Ірыну Жарнасек!

Чытаць далей...
«Літаратурная Беларусь» № 136 — снежань 2017 (спампаваць пдф)
17 студзеня 2018

«Літаратурная Беларусь» № 136 — снежань 2017 (спампаваць пдф)

Чытаць далей...
233