Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

22 лістапада 2017

Ала Петрушкевіч прэзентавала ў Гародні «Шчонаўскія абразкі» (+відэа)

Першая ў Гародні прэзентацыя кніжкі прозы Альжбеты Кеды «Шчонаўскія абразкі» прайшла ў Народным клубе творчай інтэлігенцыі «Грані». Кніжка пра малую радзіму – вёску Шчонава на Карэліччыне, з фотаздымкамі і кароткімі гісторыямі, якія, як чалавечая памяць, збіраюцца ўсё жыццё.

Перайсці на прозу паэтцы Але Петрушкевіч, якая ўзяла псеўданім празаіка Альжбеты Кеды, было неабходна.

Кажа аўтарка:

– Ведаеце, пісаць прозу вельмі не проста. Лічу, што проза – гэта нейкі этап сталага развіцця пісьменніка, сталення пісьменніка. Я вельмі веру Аляксею Міхайлавічу Пяткевічу, ён мой настаўнік, ён чалавек для мяне аўтарытэтны. Ён мне сказаў: “Вы дараслі да прозы”. Я лічу, што я да прозы ўжо дарасла. Я вызвалілася ад той няпростай працы, якая ўвесь час была са мной, я б радавался і гэтай працы – літаратуразнаўству.

Перад прэзентацыяй у Гародні аўтарка прадставіла кнігу сваім аднавяскоўцам. Яны высока ацанілі яе. Некаторыя трымаюць яе пад рукой. Бо кніга пра іх родных, знаёмых. Кажа аднавяскоўка, якая прыехала ў Гародню на вечарыну:

– Калі адбылася прэзентацыя ў Райцы, пачало нараджацца многа новых абразкоў, таму што людзі чытаюць і ўспамінаюць нешта новае, дабаўляюць. Таму, я так разумею, што будзе працяг, другое выданне. Наогул хачу сказаць, што калі ў Райцы была прэзентацыя, то работнікі клуба падрыхтавалі песню з такімі вельмі ўдалымі радкамі: “Кажуць людзі, вёска вымірае, і сюды ніхто не прыязджае. А я мару, што сюды вярнуся”. 

Прозу "Шчонаўскіх абразкоў” параўноўваюць з творамі яшчэ аднаго выхадца з Карэліччыны – Янкі Брыля. Ужо цяпер аўтарка Альжбета Кеда думае пра трэці наклад сваёй кнігі. На яе ёсць попыт, бо папярэднія два наклады разышліся.

racyja.com

Гродна, рэгіёны, прэзентацыі

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
«Не ведаў, што Апалінэр паходзіць з Беларусі». Эрленд Лу сустрэўся з беларускімі пісьменнікамі (ФОТА)
20 красавіка 2018

«Не ведаў, што Апалінэр паходзіць з Беларусі». Эрленд Лу сустрэўся з беларускімі пісьменнікамі (ФОТА)

Чытаць далей...
«Літаратурная Беларусь» № 139 (+ПДФ)
20 красавіка 2018

«Літаратурная Беларусь» № 139 (+ПДФ)

Чытаць далей...
Красавіцкія творчыя сустрэчы з «Будзьма беларусамі!»
20 красавіка 2018

Красавіцкія творчыя сустрэчы з «Будзьма беларусамі!»

Чытаць далей...
Новы «Дзеяслоў»: вершы Насты Кудасавай, пераклады з нарвежскай і японскай, дыялогі Святланы Алексіевіч з Веніямінам Блажэнным
18 красавіка 2018

Новы «Дзеяслоў»: вершы Насты Кудасавай, пераклады з нарвежскай і японскай, дыялогі Святланы Алексіевіч з Веніямінам Блажэнным

Чытаць далей...
397