Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

05 снежня 2017

Алесю Разанаву — 70!

Сёння, 5 снежня, спаўняецца 70 гадоў беларускаму паэту і перакладчыку Алесю Сцяпанавічу Разанаву. Сардэчна віншуем і зычым моцнага здароўя, даўгалецця, дабрабыту, плённай творчай дзейнасці, яшчэ больш новых вершаў, кніг і чытачоў! ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

***
Свет бязмоўна дапытваецца ў мяне, куды

я іду. Але хіба я ведаю сваю канчатковую мэту?

Я толькі спраўджваю тое, на што здатны, што

вымагае ад мяне жыццё: засмяглы — п’ю ваду,

галодны — ем хлеб,

зняможаны — адпачываю, адпачыўшы,

імкнуся наперад — і апынаюся на сваіх слядах.

 

Я ў крузе, дзе слова шукае Слова, а чалавек

— Чалавека.

***

Сярод усіх вятроў
адзін спадарожны.
Сярод усіх шляхоў
адзін незваротны.

***

Як стары мудры вуж
шукае вузкае выйсце,
каб скінуць старую скуру –
так і я патаемнай вужовай натурай
шукаю сабе перашкоды,
хоць і пярэчыць гэтаму розум.

Алесь Разанаў

паэзія, святы, юбілеі, Алесь Разанаў

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
Тумас Транстромер на фестывалі Стральцова (фотарэпартаж)
20 лютага 2018

Тумас Транстромер на фестывалі Стральцова (фотарэпартаж)

Чытаць далей...
«Remember, remember…»: (не)прапушчаныя старонкі белліта
20 лютага 2018

«Remember, remember…»: (не)прапушчаныя старонкі белліта

Чытаць далей...
«Пункт адліку» ў Школе маладога пісьменніка (+ФОТАГАЛЕРЭЯ)
19 лютага 2018

«Пункт адліку» ў Школе маладога пісьменніка (+ФОТАГАЛЕРЭЯ)

Чытаць далей...
Хэдлайнеры кульмінуюць: міжнародныя чытанні Стральцоўскага фэсту (+фота)
19 лютага 2018

Хэдлайнеры кульмінуюць: міжнародныя чытанні Стральцоўскага фэсту (+фота)

Чытаць далей...
256