Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

03 кастрычніка 2017

Алесь Разанаў: у Курапатах мусіць гучаць стукат чалавечага сэрца

На думку выбітнага беларускага паэта Алеся Разанава, над Народным мемарыялам у Курапатах мусіць гучаць стукат чалавечага сэрца.

 Алесь Разанаў выступае 22 лютага 2017 году ў сталічным Палацы мастацтва на адкрыцці II дакументальна-мастацкай выставы “Праўда пра Курапаты. Факты, дакументы, сведчанні”

Такую прапанову творца днямі агучыў перад сябрамі аргкамітэту Міжнароднага адкрытага грамадскага творчага конкурсу “Курапаты — народны мемарыял” пад дэвізам “Праз Курапаты — да пакаяння”. 

Нагадаем, што з 10 сакавіка 2016-га па 22 лютага 2017-га ў аргкамітэт конкурсу на лепшы праект мемарыялізацыі Курапатаў паступілі 44 працы ў скульптуры, інсталяцыі, графіцы, жывапісе, архітэктурна-ландшафтным праектаванні і літаратуры. Большасьць гэтых працаў 38 аўтараў з Беларусі і Польшчы з 22 па 28 лютага экспанаваліся ў Мінску на II дакументальна-мастацкай выставе “Праўда пра Курапаты. Факты, дакументы. сведчанні”. 

Сярод прадстаўленых было і трохрадкоўе лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Янкі Купалы, паэта Алеся Разанава, творчасць якога шырока вядома на Бацькаўшчыне і па-за яе межамі. 

Словы аціхлі:

у немату

стукае сэрца 

Сябры аргкамітэту і журы конкурсу лічаць, што гэты лапідарны і глыбокі па сэнсу твор заслугоўвае таго, каб быць выбітым на ўваходнай браме ў Народны мемарыял. 

На думку творцы, лагічным працягам яго трохрадкоўя ёсць стукат чалавечага сэрца, які мусіць гучаць над Курапатамі. 

Алесь Разанаў мяркуе, што трэба запісаць гукі, якія цягам свайго кароткага жыцця чулі ахвяры сталінізму, расстраляныя ў Курапатах. А паколькі гэтыя людзі з’яўляліся  аднагодкамі XX стагоддзя, яны жылі ў віхуры трагічных падзей свайго часу. Гаворка ідзе пра Першую сусветную вайну, Кастрычніцкі пераварот, войны Грамадзянскую і савецка-польскую, індустрыялізацыю, калектывізацыю, культурную рэвалюцыю і бясконцыя рэпрэсіі супраць іншадумцаў і так званых “сацыяльна варожых” для пралетарыяту катэгорый насельніцтва. 

Таму сярод гукаў, што чулі бязвінныя ахвяры, мусяць быць не толькі любасныя  поклічы бацькоў, мілыя сэрцу галасы каханай і дзяцей, спевы птушак, посвіст ветру, шум лесу, скрып возу, конскае іржанне, рыканне каровы, шоргат снегу, гарадскі гул, гудок паравозу і звон трамвая, але і лозунгі, песьні, папулярная музыка 1920-1930-х гадоў, галашэнні сваякоў падчас арыштаў, пагрозы следчых, стогны сукамернікаў, катэгарычныя словы бязлітасных прысудаў, брэх аўчарак, лясканне турэмных засавак, жорсткія загады энкавэдзістаў, грукат “чорнага варанка” і бразганне затвору. 

Напрыканцы ў немаце гучыць толькі адно чалавечае сэрца — ягоны стукат становіцца ўсё часьцей, мацней і абрываецца ў цішыню… 

На думку Алеся Разанава, прапанаваны аўдыёшэраг мусяць зрабіць адпаведныя прафесіналы. “А для запісу гукаў чалавечага сэрца трэба вылучыць годную кандыдатуру найбольш знакавага і вядомага ў свеце беларуса”, — падкрэсліў паэт. 

Нагадаем, што пасля падвядзення вынікаў першага этапу конкурсу “Курапаты — народны мемарыял” быў абвешчаны яго другі этап, што распачаўся сёлета 19 красавіка і завершыцца ў лістападзе наступнага году. 

Запрашаем беларускіх і замежных творцаў да ўдзелу ў конкурсе, з умовамі якога можна пазнаёміцца на сайце vytoki.net

"Новы Час"

Алесь Разанаў, 1937, Курапаты, рэпрэсіі

Каментары

Афiша

18 красавіка
Наіўна. Супер: Размова з нарвежскім пісьменнікам Эрлендам Лу
У Мінску ў межах кінафестывалю «Паўночнае ззянне» у івэнт-прасторы Space (вул. Кастрычніцкая, 16А).
19 красавіка
Творчая сустрэча з Паўлам Севярынцам у Гародні
Прэзентацыя кнігі "Беларусалім" па адрасе: Гародня, вул. Будзённага, 48А.
03 траўня
Уручэнне прэміі Цёткі
У мінскім культурніцкім цэнтры «Корпус» (пр. Машэрава, 9).
Наш канал на YouTube

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
Новы «Дзеяслоў»: вершы Насты Кудасавай, пераклады з нарвежскай і японскай, дыялогі Святланы Алексіевіч з Веніямінам Блажэнным
18 красавіка 2018

Новы «Дзеяслоў»: вершы Насты Кудасавай, пераклады з нарвежскай і японскай, дыялогі Святланы Алексіевіч з Веніямінам Блажэнным

Чытаць далей...
Літаратары галасуюць за «Кнігу году 2017»
18 красавіка 2018

Літаратары галасуюць за «Кнігу году 2017»

Чытаць далей...
У Зэльве павінен быць музей Ларысы Геніюш: размова з Валянцінам Дубатоўкам
13 красавіка 2018

У Зэльве павінен быць музей Ларысы Геніюш: размова з Валянцінам Дубатоўкам

Чытаць далей...
Леаніда Маракова ўспомнілі ў Мінску (фота)
13 красавіка 2018

Леаніда Маракова ўспомнілі ў Мінску (фота)

Чытаць далей...
570