Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

13 верасня 2017

Арыгінал Бібліі Гутэнберга дастаўлены з Германіі ў Беларусь на выставу

Арыгінал Бібліі Гутэнберга дастаўлены з Германіі ў Беларусь, паведамляе БелТА.

Фрагмент гэтага вельмі рэдкага кніжнага помніка захоўваецца ў Нацыянальнай бібліятэцы Германіі ў Лейпцыгу. Спецыяльным рэйсам у суправаджэнні экспертаў-кнігазнаўцаў, дыпламатаў і супрацоўнікаў аховы кніга прыбыла ў Нацыянальную бібліятэку Беларусі.

Гэта кніга лічыцца самым старажытным, знакамітым і дарагім выданнем у Еўропе, яна стане экспанатам на выставе «Францыск Скарына і яго эпоха» ў Нацыянальнай бібліятэцы, якая будзе адкрыта для шырокай публікі 15 верасня.

Біблія Гутэнберга традыцыйна лічыцца пунктам адліку гісторыі кнігадрукавання ў Еўропе і паваротным момантам у пераходзе ад сярэдневякоўя да сучаснага свету. Кніга, надрукаваная гатычным шрыфтам, прызнана шэдэўрам прыгожага друку і мастацкага майстэрства. Біблія поўнасцю надрукавана ў дзве калонкі. Вялікія літары і загалоўкі выкананы ўручную з варыяцыямі малюнка.

У свеце захавалася толькі некалькі экзэмпляраў унікальнага выдання, і зусім невялікая колькасць краін можа дазволіць сабе прадэманстраваць гэту кнігу публіцы. Магчымасць прадставіць вельмі рэдкае выданне ў Беларусі з'явілася дзякуючы садзейнічанню пасольства ФРГ у Беларусі і Нацыянальнай бібліятэкі Германіі.

Каб дапоўніць вобраз унікальнага выдання, побач з фрагментам арыгінальнага помніка на выставе будзе дэманстравацца факсімільнае выданне поўнай Бібліі Гутэнберга, выкананае ў 1913 годзе ў тым жа Лейпцыгу. Сёння гэта выданне таксама лічыцца бібліяграфічнай рэдкасцю, яно прыбыло на выставу з Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі ў Маскве.

nn.by

Пяцісотгоднасць

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
Уладзімір Някляеў выйшаў на волю пасля сямі сутак арышту
22 верасня 2017

Уладзімір Някляеў выйшаў на волю пасля сямі сутак арышту

Чытаць далей...
«Задаючы палітычны апазіцыйны аспект, мы вельмі звужаем сутнасць літаратуры як такой, адсякаем іншыя важныя сэнсы»
22 верасня 2017

«Задаючы палітычны апазіцыйны аспект, мы вельмі звужаем сутнасць літаратуры як такой, адсякаем іншыя важныя сэнсы»

Чытаць далей...
Танцы ў чаравічках
22 верасня 2017

Танцы ў чаравічках

Чытаць далей...
Узнагароджанне лаўрэатаў конкурсу «Экслібрыс» — 27 верасня
21 верасня 2017

Узнагароджанне лаўрэатаў конкурсу «Экслібрыс» — 27 верасня

Чытаць далей...
80