Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

01 лістапада 2017

Барыс Пятровіч: «Пакуль улада саджае паэтаў, дрэвы разам з ёй саджаць не выпадае»

Судом Ленінскага раёна горада Мінска 1 лістапада на дзесяць сутак арышту асуджаны паэт, сябра Рады ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” Уладзімір Някляеў. Сёння ж дзяржаўны Саюз пісьменнікаў Беларусі, які ўзначальваецца Мікалаем Чаргінцом, запрасіў СБП 2 лістапада разам саджаць дрэвы ў новаадкрытым Парку пісьменнікаў непадалёк ад Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Ад імя арганізацыі за Уладзіміра Някляева ў судзе хадайнічаў першы намеснік старшыні СБП Алесь Пашкевіч. Моўная экспертыза, праведзеная Саюзам, была далучаная да справы, але праігнараваная па сутнасці.

Напярэдадні суда Саюз пісьменнікаў падрыхтаваў адмысловае заключэнне па справе Уладзіміра Някляева, дзе падкрэслена: “Зместам абвінавачвання з’яўляецца не арганізацыя, правядзенне ці ўдзел у масавым мерапрыемстве (бо ўдзелу ў “Маршы абураных беларусаў” Уладзімір Някляеў не прымаў), а “публічны заклік да правядзення, арганізацыі масавага мерапрыемства з парушэннем устаноўленага парадку яго арганізацыі ці правядзення”. Падставай да прыцягнення Уладзіміра Някляева да адміністратыўнай адказнасці называецца публікацыя на інтэрнэт-сайце Charter97.org “Свае правы трэба абараняць” ад 16.10.2017 г.

Калі звярнуцца да першакрыніцы выказвання Уладзіміра Някляева, да яго інтэрв’ю тэлеканалу “Белсат”, дзе было выказана ягонае меркаванне наконт масавага мерапрыемства, якое мелася адбыцца 21 кастрычніка, мы пабачым, што гэта выказванне не ўтрымлівае “публічнага закліку да правядзення, арганізацыі масавага мерапрыемства з парушэннем устаноўленага парадку яго арганізацыі ці правядзення”. У меркаванні, агучаным Уладзімірам Някляевым тэлежурналісту, даюцца асабістыя ацэнкі стану пратэстнага руху ў Беларусі і нядаўна ўнесеным папраўкам да Дэкрэту №3.”

Нягледзячы на абсурднасць абвінавачвання і на вядомыя суду яго праблемы са здароўем, Уладзімір Някляеў асуджаны на дзесяць сутак зняволення. Сітуацыю каментуе старшыня ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” Барыс Пятровіч: “З вуснаў міністра ўнутраных спраў мы чуем размовы пра “жэстачайшую лібералізацыю”, а ў той жа час вядомага творцу, немаладога ўжо чалавека, саджаюць у ізалятар за інтэрв’ю для журналістаў. Нават не за ўдзел у акцыі ці заклік ісці на яе, а за выказанае ім прыватнае меркаванне пра сітуацыю ў Беларусі. У той жа час праўладны Саюз пісьменнікаў Беларусі запрашае нас разам саджаць дрэвы ў Парку пісьменнікаў каля Нацыянальнай бібліятэкі. Зразумела ў гэтай сітуацыі мы не можам прыняць такую прапанову, бо яна выглядае блюзнерствам. Калі ўлады саджаюць у ізалятар пісьменнікаў і сяброў нашай Рады, мы не можам саджаць дрэвы разам з Чаргінцом”.

Нагадаем, што ўлетку Мінгарвыканкам падтрымаў ініцыятыву Саюза пісьменнікаў Беларусі назваць парк каля Нацыянальнай бібліятэкі паркам Пісьменнікаў. Афіцыйнае адкрыццё парку адбудзецца заўтра, 2 лістапада.

Прэс-служба ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”

навіны СБП, рэпрэсіі, заявы, Барыс Пятровіч, Уладзімір Някляеў

Каментары

Афiша

21 лістапада
Біл і Бола ў Мінску — прэзентацыя для дарослых (УВАГА, МЕСЦА ЗМЕНЕНА)
У мінскай прасторы «Кніжная Шафа» (пр. Дзяржынскага, 9; уваход са двара; ст. м. Грушаўка).
23 лістапада
ТЭОРЫІ ЛІТАРАТУРЫ ХХ СТАГОДДЗЯ
Прэзентацыя падручніка на філалагічным факультэце БДУ (вул. К. Маркса, 31, аўд. 304).
25 лістапада
Прэзентацыя кнігі «Фіндус з’язджае»
Запрашаем у Цэнтральную дзіцячую бібліятэку імя Астроўскага (пр. Газеты “Праўда”, 20А, ст. м. Пятроўшчына).
25 лістапада
«Кніжная Шафа» ўпершыню прадстаўляе выставу малюнкаў
Паказ пройдзе з 24 кастрычніка (адкрыццё) па 25 лістапада ў Мінску.
Наш канал на YouTube

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
Спроба паставіць «Знак роўнасці» (фотарэпартаж)
20 лістапада 2017

Спроба паставіць «Знак роўнасці» (фотарэпартаж)

Чытаць далей...
Як Біл з Болаю вучылі дзяцей любові да іншасці
20 лістапада 2017

Як Біл з Болаю вучылі дзяцей любові да іншасці

Чытаць далей...
Фестываль «Знак роўнасці» адкрыўся ў Мінску (фотарэпартаж)
18 лістапада 2017

Фестываль «Знак роўнасці» адкрыўся ў Мінску (фотарэпартаж)

Чытаць далей...
Прэзентацыя кнігі «Фіндус з’язджае» — 25 лістапада
16 лістапада 2017

Прэзентацыя кнігі «Фіндус з’язджае» — 25 лістапада

Чытаць далей...
339