Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

06 чэрвеня 2017

Чэрвеньскае паседжанне Рады ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» (ФОТА)

6 чэрвеня ў мінскай культурніцкай прасторы «Тартак» адбылося чарговае паседжанне Рады ГА «СБП», удзел у якім узялі сябры Рады і старшыні абласных аддзяленняў. Новымі сябрамі арганізацыі сталі Аляксей Ганчук, Павел Сцяцко, Янка Траццяк. Віншуем!

Была задаволеная заява пра выхад з арганізацыі Алеся (Аляксандра) Кавалёнка.

На паседжанні была абмеркаваная дзейнасць абласных аддзяленняў ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў", магчымасці аптымізацыі працы ў рэгіёнах і арганізацыі ўвосень бягучага года вялікай сумеснай прэзентацыі ў Мінску ўсіх абласных альманахаў: "Жырандолі" (Берасце), "Палаца" (Гомель), "Новага замка" (Горадня), "Брамы" (Магілёў), "Ратушы" (Віцебск).

Старшыня прыёмнай камісіі Аксана Спрынчан і Старшыня ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" Барыс Пятровіч

Новапрыняты сябар ГА "СБП" Янка Траццяк 

Быў прадстаўлены сайт Магілёўскага абласнога аддзялення ГА "СБП", створаны дзякуючы ініцыятыве мясцовай супольнасці пад кіраўніцтвам Міколы Яцкова, і абмеркаваная верагоднасць заснавання падобных сайтаў кожным абласным аддзяленнем.

Былі прааналізаваныя актуальныя падзеі з жыцця пісьменніцкай арганізацыі за прамінулыя тры месяцы.

ВТ, для lit-bel.org 

Рада СБП

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
Кізі, Паланюк, Букоўскі і Этвуд на беларускай мове
26 чэрвеня 2017

Кізі, Паланюк, Букоўскі і Этвуд на беларускай мове

Чытаць далей...
Папулярызаваць спадчыну братоў Гарэцкіх
23 чэрвеня 2017

Папулярызаваць спадчыну братоў Гарэцкіх

Чытаць далей...
Моцарт беларускай літаратуры
23 чэрвеня 2017

Моцарт беларускай літаратуры

Чытаць далей...
Даведнік па аўтарскім праве – вольна пампуйце і чытайце!
23 чэрвеня 2017

Даведнік па аўтарскім праве – вольна пампуйце і чытайце!

Чытаць далей...
328