Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

02 лістапада 2017

«Дзеяслоў» адсвяткаваў сваё 15-годдзе (+ФОТА)

«Дзеяслоў» адсвяткаваў сваё 15-годдзе (+ФОТА)

1 лістапада ў менскай кавярні-клубе «Грай» прайшоў юбілейны канцэрт, прысвечаны часопісу. Быў прэзентаваны новы, дзевяносты нумар унікальнага выдання. На дзеяслоўскіх старонках, без перабольшання, друкуецца ўся сучасная беларуская літаратура, прадстаўлена творчасць усіх пакаленняў нашых пісьменнікаў і фактычна ўсе роды і жанры літаратуры. Павіншаваць «Дзеяслоў» і яго стваральнікаў прыйшлі многія: аўтары, чытачы, сябры рэдакцыі, аматары мастацкага слова і музыкі.

Першы нумар часопіса, як распавёў адзін з яго заснавальнікаў і галоўны рэдактар, празаік, Старшыня ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" Барыс Пятровіч, пабачыў свет 23 верасня 2002 года. Цягам свайго існавання калектыў рэдакцыі, колькасць якога, дарэчы, ніколі не перавышала 4 чалавек, імкнуўся як мага больш шырока і дэмакратычна рэпрэзентаваць нацыянальную літаратуру.

Фота: Аляксандр Кісялёў

Творы, упершыню апублікаваныя ў выданні, пазней атрымлівалі высокія літаратурныя ўзнагароды, такія, як Прэмія Гедройца, "Дэбют", "Кніга году" ды іншыя. "Час second-hand" Нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч у перакладзе на беларускую мову таксама быў апублікаваны ў часопісе, а пазней выдадзены асобнай кнігай дзякуючы намаганням Саюза беларускіх пісьменнікаў. Акрамя таго,  у 2006 годзе рэдакцыяй была заснаваная кніжная серыя "Бібліятэка часопіса "Дзеяслоў"", у якой выйшла ўжо 20 кніг. 

Існуе і штогадовая прэмія "Залаты апостраф" за найлепшую публікацыю ў "Дзеяслове".

 

Барыс Пятровіч. Фота: Аляксандр Кісялёў

Паэт і грамадскі дзеяч Уладзімер Някляеў сказаў шмат цёплых слоў пра часопіс, у якім аўтар друкаваў і друкуе свае лепшыя творы, і перадаў віншавальную грамату ад імя Нацыянальнага саюза пісьменнікаў Украіны. 

Уладзімер Някляеў. Фота: Аляксандр Кісялёў

Анатоль Івашчанка. Фота: Аляксандр Кісялёў

Выступілі вядомыя пісьменнікі, кожнаму з якіх было чым падзяліцца з гледачамі: добрымі ўспамінамі, звязанымі з часопісам, сваімі вершамі, перакладамі і песнямі. Вялі вечарыну намеснік Старшыні СБП, паэт Усевалад Сцебурака і Барыс Пятровіч.

 

Вольга Гапеева. Фота: Аляксандр Кісялёў

Валярына Кустава. Фота: Аляксандр Кісялёў 

Гурт "Крама". Фота: Віка Трэнас

Гурт "Крама". Фота: Віка Трэнас

На сцэне прагучала жывая музыка ў выкананні барда Віктара Шалкевіча, беларускіх гуртоў “Рэха” і “Bar Akaryna”, завяршыўся канцэрт выступам легендарнай “Крамы”.

БОЛЬШ ФОТА ТУТ

Тэкст: Віка Трэнас, фота: Аляксандр Кісялёў, Віка Трэнас

юбілеі, святы, паэзія, прэзентацыі, імпрэзы, Дзеяслоў

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
Памёр пісьменнік Васіль Якавенка
23 студзеня 2018

Памёр пісьменнік Васіль Якавенка

Чытаць далей...
Лятучы ўніверсітэт прымае заяўкі на навучанне — дэдлайн 5 лютага
22 студзеня 2018

Лятучы ўніверсітэт прымае заяўкі на навучанне — дэдлайн 5 лютага

Чытаць далей...
Віншуем студзеньскіх юбіляраў!
22 студзеня 2018

Віншуем студзеньскіх юбіляраў!

Чытаць далей...
«Кніганоша» № 47 — снежань 2017 (спампаваць пдф)
19 студзеня 2018

«Кніганоша» № 47 — снежань 2017 (спампаваць пдф)

Чытаць далей...
797