Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

25 кастрычніка 2017

«Дзеяслоў» на 28-й Еўрапейскай сустрэчы культурніцкіх часопісаў

З 20 па 22 кастрычніка ў эстонскім Тарту адбылася 28-я Еўрапейская сустрэча культурніцкіх часопісаў. Сустрэчу арганізавала еўрапейская сетка культурніцкіх часопісаў Eurozine у супрацоўніцтве з эстонскім часопісам Vikerkaar (Вясёлка), Інстытутам сацыяльных даследаванняў пры Тартускім універсітэце і эстонскай культурніцкай арганізацыяй SA Kultuurileht.

У сустрэчы ўзялі ўдзел больш за сто рэдактараў і інтэлектуалаў з вядучых часопісаў Еўропы.

На адкрыцці форума выступіў Міністр культуры Эстоніі Індрэк Саар. Ён падкрэсліў важнасць развіцця журналістыкі ў сферы культуры.

Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі лічбавую рэвалюцыю, яе ўплыў на дэмакратычны лад і магчымасці, якія яна дае, а таксама еўрапейскі дыскурс. Адной з цэнтральных тэмаў сталіся “фэйкавыя” навіны і тое, як яны ўплываюць на сусветнае становішча. Удзельнікі канферэнцыі ўзялі ўдзел у прафесійных семінарах і дыскусіях.

Ад Беларусі на тартускай сустрэчы прысутнічалі Анатоль Івашчанка і Сюзанна Паўкштэла, якія прадстаўлялі ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" і часопіс “Дзеяслоў”.

 

Фота: Erika Renel

Паводле http://www.eurozine.com/

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

Дзеяслоў, Дыскусіі, партнёры, даследаванні, замежжа

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
Новы «Дзеяслоў»: вершы Насты Кудасавай, пераклады з нарвежскай і японскай, дыялогі Святланы Алексіевіч з Веніямінам Блажэнным
18 красавіка 2018

Новы «Дзеяслоў»: вершы Насты Кудасавай, пераклады з нарвежскай і японскай, дыялогі Святланы Алексіевіч з Веніямінам Блажэнным

Чытаць далей...
Літаратары галасуюць за «Кнігу году 2017»
18 красавіка 2018

Літаратары галасуюць за «Кнігу году 2017»

Чытаць далей...
У Зэльве павінен быць музей Ларысы Геніюш: размова з Валянцінам Дубатоўкам
13 красавіка 2018

У Зэльве павінен быць музей Ларысы Геніюш: размова з Валянцінам Дубатоўкам

Чытаць далей...
Леаніда Маракова ўспомнілі ў Мінску (фота)
13 красавіка 2018

Леаніда Маракова ўспомнілі ў Мінску (фота)

Чытаць далей...
375