Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

14 чэрвеня 2017

Дзень памяці Васіля Быкава — 19 чэрвеня

19 чэрвеня, у дзень нараджэння Народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава, у 12.00 адбудзецца ўскладанне кветак да магілы літаратара на Усходніх могілках у Мінску. ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» запрашае далучыцца да ўшанавання памяці Васіля Уладзіміравіча.

Разнастайныя выданні з творамі Васіля Быкава ёсць у вольным доступе на сайце Саюза беларускіх пісьменнікаў lit-bel.org.

У раздзеле “Электронныя кнігі” чытачы могуць знайсці ўсе тамы Поўнага збору твораў Васіля Быкава.

Прапануем таксама зборнік-білінгву "Парадоксы жыцця/Парадоксы жизни" ў перакладзе на рускую мову Ірыны Шаўляковай у фармаце .epub

У межах аўдыёпраекта “Лета з Быкавым”, запачаткаванага ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” і Kniharnia.by, тры аповесці класіка нацыянальнай літаратуры «Бліндаж», «У тумане» і «Пакахай мяне, салдацік» з’явіліся ў папулярных аўдыёфарматах (у тым ліку для iPhone, iPod, iPad).

На сайце lit-bel.org вольна паслухаць першыя пяць раздзелаў кожнага з твораў.

Васіль Быкаў. Бліндаж: фрагменты з аўдыёкнігі 

Васіль Быкаў. Пакахай мяне, салдацік: фрагменты з аўдыёкнігі

Васіль Быкаў. У тумане: фрагменты з аўдыёкнігі

СПАМПАВАЦЬ ГЭТЫЯ ТВОРЫ ЦАЛКАМ НА KNIHARNIA.BY

Збірайма бібліятэку Васіля Быкава разам!

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

памяць, Васіль Быкаў

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
Расстраляныя літаратары. Платон Галавач, які перад расстрэлам напісаў: «Гісторыя яшчэ скажа праўду пра нас»
20 кастрычніка 2017

Расстраляныя літаратары. Платон Галавач, які перад расстрэлам напісаў: «Гісторыя яшчэ скажа праўду пра нас»

Чытаць далей...
Віншуем Юрку Голуба і Васіля Андрыеўскага з юбілеем!
20 кастрычніка 2017

Віншуем Юрку Голуба і Васіля Андрыеўскага з юбілеем!

Чытаць далей...
«Дзеяслову» – 15! Святкуй разам з намі!
19 кастрычніка 2017

«Дзеяслову» – 15! Святкуй разам з намі!

Чытаць далей...
Пайшоў з жыцця пісьменнік Іван Івашка
19 кастрычніка 2017

Пайшоў з жыцця пісьменнік Іван Івашка

Чытаць далей...
408