Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

18 лістапада 2017

Фестываль «Знак роўнасці» адкрыўся ў Мінску (фотарэпартаж)

17 лістапада ў галерэі TUT.BY стартаваў трохдзённы літаратурны фестываль, арганізаваны ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і прысвечаны сацыякультурнай і гендарнай праблематыцы. У праграме -- выступы беларускіх аўтараў і замежных гасцей з Польшчы, Швецыі, Нарвегіі, лекцыі, дыскусіі на актуальныя тэмы, а таксама чытанні паэтычных і празаічных твораў. Уваход на ўсе імпрэзы вольны.

ПРАГРАМА ЎСІХ ДЗЁН ФЕСТЫВАЛЮ ТУТ

Злева направа: Хэйдзі Мары Крызнік (Нарвегія), Надзея Кандрусевіч, Ульрыка Кэрнборг (Швецыя), Вольга Гапеева, Юля Цімафеева

У першы дзень Фэсту адбыўся Міжнародны круглы стол “Хто танчыць на мінным полі і жыве ў ружовым гета: дыскусія на тэму ідэнтычнасці ў літаратуры” з удзелам беларускіх і замежных экспертаў, былі прэзентаваныя “жаночыя” кнігі з выдавецкіх серый “Саюза беларускіх пісьменнікаў”: Валянціны Аксак, Насты Кудасавай, Людкі Сільновай.

 Урачыста адкрыў фестываль Старшыня ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" Барыс Пятровіч

Пры падтрымцы Польскага інстытута ў Мінску прайшла прэзентацыя кнігі выбраных вершаў Дароты Коман “36 квадратных мэтраў думак” з удзелам перакладчыкаў Андрэя Хадановіча і Марыі Пушкінай. Першы дзень завяршыўся выступам спецыяльнай госці -- спявачкі Паліны Рспублікі.

ПРАГРАМА ЎСІХ ДЗЁН ФЕСТЫВАЛЮ ТУТ

Віка Трэнас, для lit-bel.org

Знак роўнасці

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
«Першазмест усіх вершаў — невядомая велічыня». У Мінску адсвяткавалі 70-годдзе Алеся Разанава
17 снежня 2017

«Першазмест усіх вершаў — невядомая велічыня». У Мінску адсвяткавалі 70-годдзе Алеся Разанава

Чытаць далей...
Моц слова Францішка Скарыны
15 снежня 2017

Моц слова Францішка Скарыны

Чытаць далей...
Губернскі дэтэктыў у музеі Багдановіча — 22 снежня
15 снежня 2017

Губернскі дэтэктыў у музеі Багдановіча — 22 снежня

Чытаць далей...
Да 200-годдзя Таварыства філаматаў (ФОТА, ВІДЭА)
15 снежня 2017

Да 200-годдзя Таварыства філаматаў (ФОТА, ВІДЭА)

Чытаць далей...
492