Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

05 траўня 2017

Гарадзенскія літаратары прыгадалі Ларысу Геніюш у Зэльве

4 траўня гарадзенскія пісьменнікі Данута Бічэль, Юрка Голуб, Зьніч, Анатоль Брусевіч, Павел Каспяровіч, Сяргей Чыгрын, Аліна Паўлоўская і Валянцін Дубатоўка наведалі Зэльву.

У межах Міжнароднага фестывалю праваслаўных песнапенняў “Каложскі дабравест” яны выступілі ў будынку нядзельнай школы зэльвенскага храма Святой Жываначальнай Троіцы перад зэльвенцамі.

Сустрэчу ўрачыста распачаў настаяцель храма Святой Троіцы Георгій Субаткоўскі, які шчыра ўсіх павітаў і сказаў, што побач з храмам нядаўна яшчэ жыла вялікая паэтка Ларыса Геніюш, і сёння яна вельмі была б задаволена і ўзрушана такім шаноўным візітам гарадзенскіх літаратараў.

Духоўныя вершы шчыра гучалі з вуснаў паэта і праваслаўнага святара Паўла Каспяровіча і манаха Іаана (паэта Зьніча). Данута Бічэль прыгадала Ларысу Геніюш і прачытала ёй прысвечаныя паэтычныя радкі. Юрка Голуб парадаваў сваіх землякоў вершамі пра родную Зэльвеншчыну са свайго новага паэтычнага зборніка “Краявід”. Не давалі сумаваць зэльвенцам і іншыя паэты і даследчыкі роднага слова.

Падчас сустрэчы госці наведалі таксама зэльвенскі храм Святой Троіцы і музей Ларысы Геніюш, які існуе ў гэтым храме.

 

Ул. інф. Гродзенскага абласнога аддзялення СБП. На фота: у час паездкі і выступленняў

рэгіёны, імпрэзы, паэзія, памяць, Зэльва

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
Сённяшні госць клуба Алексіевіч — Уладзімір Сарокін
29 траўня 2017

Сённяшні госць клуба Алексіевіч — Уладзімір Сарокін

Чытаць далей...
Пад Магілёвам адкрылі памятны знак Максіму Багдановічу
29 траўня 2017

Пад Магілёвам адкрылі памятны знак Максіму Багдановічу

Чытаць далей...
«Стары і новы псіхалагізм у літаратуры»: ад Талстога да Уліцкай
27 траўня 2017

«Стары і новы псіхалагізм у літаратуры»: ад Талстога да Уліцкай

Чытаць далей...
Хто чытае Нурдквіста па-беларуску? Знаёмімся з аматарамі прыгод Пэтсана і Фіндуса
27 траўня 2017

Хто чытае Нурдквіста па-беларуску? Знаёмімся з аматарамі прыгод Пэтсана і Фіндуса

Чытаць далей...
232