Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

22 лістапада 2017

Добрай паэзіі шмат не бывае — кароткі спіс прэміі Арсенневай складаецца з васьмі пазіцыяў

Пераможца будзе названы на цырымоніі ўзнагароджання, якая адбудзецца ў снежні. Пра час і месца ўручэння прэміі будзе паведамлена дадаткова.

Журы прэміі імя Наталлі Арсенневай вызначылася з кароткім спісам прэтэндэнтаў на ўзнагароду за найлепшую кнігу паэзіі. У яго ўвайшлі:

Віктар Жыбуль "Дзяцел і дупло"
Ганна Комар "Страх вышыні"
Наста Кудасава "Маё невымаўля"
Уладзімір Някляеў "Толькі вершы"
Сяргей Прылуцкі "Патрыятызм для чайнікаў",
Міхась Скобла "Камізэлька для месяца"
Андрэй Хадановіч "Цягнік Чыкага-Токіё"
Юлія Цімафеева "Цырк"

У склад журы прэміі сёлета ўвайшлі вядомыя літаратары, перакладчыкі і літаратуразнаўцы Ірына Багдановіч, Лявон Баршчэўскі, Уладзімір Глазаў, Вальжына Морт і Ціхан Чарнякевіч.

Прэмія за найлепшую паэтычную кнігу заснаваная ў гонар выдатнай беларускай паэткі, зоркі літаратуры Заходняй Беларусі, аўтаркі знакавага верша “Магутны Божа” Наталлі Арсенневай. Пасля вайны Арсеннева апынулася ў эміграцыі, дзе працягвала займацца беларускай справай, удзельнічала ў культурнай і асветніцкай дзейнасці.

Усю актуальную інфармацыю можна знайсці ў фэйсбуку прэміі і на сайтах арганізатараў. Сузаснавальнікамі прэміі з'яўляюцца Саюз беларускіх пісьменнікаў, Беларускі ПЭН-цэнтр і Згуртаванне “Бацькаўшчына”.

Літаратурная прэмія імя Наталлі Арсенневай заснаваная пры спрыянні Фонда культуры і адукацыі Орса-Рамана і Харытатыўнага фонда Згуртавання беларусаў Вялікай Брытаніі. Сёлета прэмія будзе ўручацца ўпершыню, але плануецца, што яна стане штогадовай.

прэміі, Прэмія Арсенневай, навіны СБП

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
«Кніганоша» № 47 — снежань 2017 (спампаваць пдф)
19 студзеня 2018

«Кніганоша» № 47 — снежань 2017 (спампаваць пдф)

Чытаць далей...
У Калініградзе з’явіцца вуліца Францыска Скарыны
17 студзеня 2018

У Калініградзе з’явіцца вуліца Францыска Скарыны

Чытаць далей...
Віншуем Ірыну Жарнасек!
17 студзеня 2018

Віншуем Ірыну Жарнасек!

Чытаць далей...
«Літаратурная Беларусь» № 136 — снежань 2017 (спампаваць пдф)
17 студзеня 2018

«Літаратурная Беларусь» № 136 — снежань 2017 (спампаваць пдф)

Чытаць далей...
225