Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

28 красавіка 2017

Каханне даўжынёй у семдзесят гадоў

Фелікс Уладзіміравіч і Вера Васільеўна Шкірманковы, 1996 год.

Каханне даўжынёй у семдзесят гадоў

Новую кнігу вершаў “Ты осталась со мной” сябар СБП, франтавік, геолаг і паэт Фелікс Шкірманкоў прысвяціў сваёй незабыўнай жонцы Веры Васільеўне, якая адышла ў іншы свет восенню 2016 года.

У зборнік увайшлі вершы розных гадоў. “Зоранькай яснай, зоранькай чыстай”, “крыніцай яснай і празрыстай” называе паэт сваю каханую, праз гады піша ён пра свае ўсеабдымнае пачуццё.

“Мы пазнаёміліся ў 1946 годзе, — успамінае Фелікс Уладзіміравіч. — Вера Васільеўна нарадзілася ў Пензе ў 1928 годзе. Я служыў у адной частцы з яе бацькам маёрам Ёжыкавым. Пасля заканчэння вайны ён перавёз сваю сям’ю ў месца дыслакацыі войска на Украіне. Вялікае шчасце, што мы сустрэліся, мы былі прызначаны адно аднаму. Гэта быў падарунак ад Госпада на ўсё маё жыццё. Мы прайшлі суровую школу жыцця ў геалагічнай партыі на Калыме. Ехалі туды ў 1951 годзе па дамоўленасці, а адпрацавалі там да пенсіі.

Усе семдзесят гадоў, шэсць месяцаў і адзін дзень мы былі разам, саграваючы адно аднаго. Ніколі мы не сказалі адно аднаму крыўднага, абразлівага слова. У нас не было падзелу на “тваё” і “маё”, а ўсё было НАША — агульнае і недзялімае…

Калі мы адзначалі 65 гадоў сумеснага жыцця, у Свята-Петра-Паўлаўскім храме вёскі Лясное нас павянчаў айцец Георгій. Святар, які набліжае людзей да веры, культуры і годнасці, уручыў нам памятную ікону-складзень. Гэта ікона стаіць зараз на стале ля майго ложка”.

“Калі яна пакінула мяне, у душы застаўся боль, які нічым немагчыма суцішыць. Я буду годна цярпець гэты боль да скону. Я супакойваюся, разумеючы, што мне даравана жыццё для праслаўлення светлай памяці той, што паслана была, каб я пазнаў шчасце вернага кахання. Я павінен расказаць нашым нашчадкам пра шчасце, якое яна мне дарыла ўсе гэтыя семдзесят гадоў, восемь месяцаў і адзін дзень”.

У шаноўнага ветэрана і паэта, акрамя  каштоўнага жыццёвага досведу, застаўся вялікі скарб: сын і дачка, чацвёра ўнукаў і пяцёра праўнукаў.

“ Ты — мае яснае неба,

 уся з дабрыні і цяпла”, — пісаў паэт у 2003 годзе ў вершы “Я без цябе”.

“Кніга павінна дайсці да кожнага маладога чалавека, які ўступае ў жыццё", — адазваўся, прачытаўшы яе, акадэмік Радзім Гаўрылавіч Гарэцкі.

Эла Дзвінская

кнігі, памяць, паэзія

Каментары

Афiша

19 лістапада
Біл і Бола ў Мінску — прэзентацыя для дзетак
У мінскай Галерэі TUT.BY (пр. Дзяржынскага, 57, 9 паверх; ст. м. Міхалова).
19 лістапада
Літаратурны фестываль «Знак роўнасці» пройдзе ў Мінску (ПРАГРАМА)
17, 18, 19 лістапада ў Галерэі ТУТ.бай (пр-т. Дзяржынскага, 57). Уваход ВОЛЬНЫ
20 лістапада
Лекцыя Віктара Марціновіча пра Джуліяна Барнса
У прасторы Space (Мінск, вул. Кастрычніцкая, 16А).
21 лістапада
Біл і Бола ў Мінску — прэзентацыя для дарослых (УВАГА, МЕСЦА ЗМЕНЕНА)
У мінскай прасторы «Кніжная Шафа» (пр. Дзяржынскага, 9; уваход са двара; ст. м. Грушаўка).
Наш канал на YouTube

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
Прэзентацыя кнігі «Фіндус з’язджае» — 25 лістапада
16 лістапада 2017

Прэзентацыя кнігі «Фіндус з’язджае» — 25 лістапада

Чытаць далей...
Біл і Бола ў Мінску — прэзентацыя для дзетак
16 лістапада 2017

Біл і Бола ў Мінску — прэзентацыя для дзетак

Чытаць далей...
Новая кніга Віктара Карамазава — соты выпуск
15 лістапада 2017

Новая кніга Віктара Карамазава — соты выпуск "Кнігарні пісьменніка"!

Чытаць далей...
Біл і Бола ў Мінску — прэзентацыя для дарослых (УВАГА, МЕСЦА ЗМЕНЕНА)
15 лістапада 2017

Біл і Бола ў Мінску — прэзентацыя для дарослых (УВАГА, МЕСЦА ЗМЕНЕНА)

Чытаць далей...
445