Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

31 жніўня 2017

Колеры і фарбы жыцця

29 жніўня ў дзень нараджэння паэта, гісторыка і сацыёлага Эдуарда Мазько (1970-2011) яго сябры, колішнія калегі па літаратурнаму цэху і ўніверсітэту, а таксама аматары добрай паэзіі сабраліся разам, каб ушанаваць памяць заўчасна адыйшоўшага ў лепшы свет гарадзенскага творцы.

Такая сустрэча на зломе лета сталася ўжо добрай традыцыяй, нагодай не толькі згадаць чарговы раз пра Эдзіка Мазько, пачытаць яго вершы, але і падзяліцца ўласным творчым досведам, распавесці пра свае новыя кнігі, выказаць меркаванне на найбольш актуальныя тэмы сучаснага літаратурнага працэсу.

Падчас вечарыны, якая тым разам мела назву «Колеры і фарбы жыцця» (ідэя належыць Галіне Мазько – удаве паэта і нязменнай гаспадыні імпрэзы), выступілі пісьменнікі Данута Бічэль, Анатоль Брусевіч, Святлана Куль, літаратуразнаўца Аляксей Пяткевіч, сацыёлаг Таццяна Богуш і гісторык Генадзь Васюк.

У невербальным афармленні літаратурнай дыскусіі ўзяў удзел музыкант і кампазітар Уладзімір Захараў, які сыграў на лютні некалькі прыгожых кампазіцый з еўрапейскай і айчыннай музычнай спадчыны.

Анатоль Брусевіч

паэзія, памяць, імпрэзы, Гродна

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
«Кніганоша» № 47 — снежань 2017 (спампаваць пдф)
19 студзеня 2018

«Кніганоша» № 47 — снежань 2017 (спампаваць пдф)

Чытаць далей...
У Калініградзе з’явіцца вуліца Францыска Скарыны
17 студзеня 2018

У Калініградзе з’явіцца вуліца Францыска Скарыны

Чытаць далей...
Віншуем Ірыну Жарнасек!
17 студзеня 2018

Віншуем Ірыну Жарнасек!

Чытаць далей...
«Літаратурная Беларусь» № 136 — снежань 2017 (спампаваць пдф)
17 студзеня 2018

«Літаратурная Беларусь» № 136 — снежань 2017 (спампаваць пдф)

Чытаць далей...
546