Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

17 ліпеня 2017

Любові Турбіной — 75!

Сёння святкуе дзень нараджэння вядомая паэтка, літаратуразнаўца, перакладчыца беларускай лірыкі на рускую мову Любоў Турбіна. Доўгі час яна працавала ў нашым Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі, а з 2001 года жыве ў Маскве і даследуе беларускую літаратуру. Шчыра віншуем!

Любоў Мікалаеўна Турбіна нарадзілася 17 ліпеня 1942 года ў Ашхабадзе, у сям'і вядомага навукоўца-біёлага, акадэміка АН БССР Мікалая Турбіна. Пасля заканчэння фізічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1964) - інжынер, аспірант, навуковы супрацоўнік Інстытута генетыкі і цыталогіі АН БССР. Абараніла кандыдацкую дысертацыю па біялогіі. У 1980 г. скончыла завочнае аддзяленне паэзіі Літаратурнага інстытута ў Маскве. У 1984 - 2000 гг. навуковы супрацоўнік аддзела ўзаемасувязей літаратур Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР, даследавала сувязі паміж беларускай і цюркамоўнай літаратурамі.  Сябра СП СССР з 1990 г.

З 2001 года жыве ў Маскве, працуе ў Інстытуце сусветнай літаратуры імя Горкага, у аддзеле літаратур народаў Расійскай Федэрацыі і СНД, даследуе беларускую літаратуру. Выступае як літаратурны крытык у рускіх літаратурных выданнях.

З вершамі начала выступаць у друку ў 1974 г. (газета «Знамя юности»). Піша на расейскай мове. Аўтар зборнікаў вершаў «Улица детства» (1981), «Город любви» (1988), «Наша надежда жива, если плачем» (1991), «Сны-города» (1993), «Четыре портрета» (1997), «Эклоги. Стихи и переводы» (2000), «Ускользающее чудо» (2002), «Обратное зрение» і інш.

На расейскую мову пераклала паасобныя вершы М. Багдановіча, М. Стральцова, Р. Барадуліна, Г. Каржанеўскай, паэтаў Туркменіі і Азербайджана.

Сакратарыят ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" шчыра віншуе вядомую паэтку, перакладчыцу, літаратуразнаўцу, даўнюю сяброўку Беларусі Любоў Турбіну з днём нараджэння і зычыць моцнага здароўя, дабрабыту і поспехаў у творчасці!

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

юбілеі, Расія, пераклады, паэзія

Каментары

Афiша

19 лістапада
Біл і Бола ў Мінску — прэзентацыя для дзетак
У мінскай Галерэі TUT.BY (пр. Дзяржынскага, 57, 9 паверх; ст. м. Міхалова).
19 лістапада
Літаратурны фестываль «Знак роўнасці» пройдзе ў Мінску (ПРАГРАМА)
17, 18, 19 лістапада ў Галерэі ТУТ.бай (пр-т. Дзяржынскага, 57). Уваход ВОЛЬНЫ
20 лістапада
Лекцыя Віктара Марціновіча пра Джуліяна Барнса
У прасторы Space (Мінск, вул. Кастрычніцкая, 16А).
21 лістапада
Біл і Бола ў Мінску — прэзентацыя для дарослых (УВАГА, МЕСЦА ЗМЕНЕНА)
У мінскай прасторы «Кніжная Шафа» (пр. Дзяржынскага, 9; уваход са двара; ст. м. Грушаўка).
Наш канал на YouTube

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
Фестываль «Знак роўнасці» адкрыўся ў Мінску (фотарэпартаж)
18 лістапада 2017

Фестываль «Знак роўнасці» адкрыўся ў Мінску (фотарэпартаж)

Чытаць далей...
Прэзентацыя кнігі «Фіндус з’язджае» — 25 лістапада
16 лістапада 2017

Прэзентацыя кнігі «Фіндус з’язджае» — 25 лістапада

Чытаць далей...
Біл і Бола ў Мінску — прэзентацыя для дзетак
16 лістапада 2017

Біл і Бола ў Мінску — прэзентацыя для дзетак

Чытаць далей...
Новая кніга Віктара Карамазава — соты выпуск
15 лістапада 2017

Новая кніга Віктара Карамазава — соты выпуск "Кнігарні пісьменніка"!

Чытаць далей...
365