Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

01 лютага 2018

VIІ Міжнародны паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» памяці Міхася Стральцова (ПРАГРАМА)

Фестываль пройдзе 16 і 17 лютага ў Мінску. У ім возьмуць удзел паэты, перакладчыкі, музыканты з Беларусі, Нарвегіі, Польшчы, Татарстана (РФ), Украіны, Швецыі. Арганізатары — ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і ГА «Беларускі ПЭН-цэнтр».

Партнёры: Шведскі саюз пісьменнікаў, Амбасада Каралеўства Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь, грамадская культурніцкая кампанія "Будзьма беларусамі!", галерэя TUT.BY.

Паэтычныя чытанні, прэзентацыі арыгінальных і перакладных кніг, круглы стол па вяртанні рэпрэсаванай літаратуры, музычныя выступы, перакладчыцкі батл і “Ноч паэзіі і музыкі” з узнагароджаннем фіналістаў конкурсу “Верш пра каханне” на прызы “Амерыканкі” – і гэта яшчэ не ўсё, што чакае наведнікаў штогадовага Стральцоўскага фэсту!

Упершыню будзе ўручаная прэмія імя Міхася Стральцова, адбудзецца ўганараванне лаўрэатаў прэміі “Залаты апостраф” часопіса “Дзеяслоў”.

Сярод шаноўных гасцей – зоркі еўрапейскай літаратуры нарвежац Стэйнар Упстад, паэткі Атэна Фарухсад (Швецыя) і Вальжына Морт (ЗША-Беларусь). Улюбёнец беларускай публікі Сяргій Жадан прадставіць новую кнігу ў перакладзе на беларускую мову, інтрыга вакол якой да апошняга трымаецца ў таямніцы.

Запрашаем! Уваход на ўсе мерапрыемствы фестывалю вольны!

Увага! У праграме магчымыя змены!

 

Праграма VII Міжнароднага паэтычнага фестывалю

“Вершы на асфальце” памяці Міхася Стральцова
(16-17 лютага 2018 г.)

 

І ДЗЕНЬ (16 лютага, пятніца)
Галерэя “ТUT.BY (Мінск, пр. Дзяржынскага, 57; ст. м. Міхалова)


Урачыстае адкрыццё фестывалю

Уручэнне прэміі імя Міхася Стральцова.

Прэзентацыя кнігі Міхася Стральцова “Я зноўку тут” (укладальнік Віктар Шніп)

Уручэнне прэміі “Залаты апостраф” часопіса “Дзеяслоў”.
18:00 – 19:00

 

Памяці Міхала Анемпадыстава. Спявае Кася Камоцкая.

19.00 - 19.30


Вечар паэтаў-лаўрэатаў: Міхал Бараноўскі, Наста Кудасава,Уладзімір Някляеў, а таксама лаўрэаты прэміі імя Міхася Стральцова і прэміі “Залаты апостраф”. 
19:30 - 20:30

  

Міжнародныя чытанні: Уладзімір Арлоў (Беларусь), Лілія Газізава (Татарстан, Расія), Сяргій Жадан (Украіна), Вальжына Морт (ЗША-Беларусь), Стэйнар Упстад (Нарвегія), Андрэй Сцепанюк (Польшча), Сяргей Прылуцкі (Украіна-Беларусь), Атэна Фарухсад (Швецыя).

20:30 - 22:00

 

Рыгор Барадулін. «Псалмы». Спявае Міхаіл Рубін.

22:00 - 22:30

ІІ ДЗЕНЬ (17 лютага, субота)
Кавярня-клуб «Грай» (Мінск, вул. Інтэрнацыянальная, 33)

Круглы стол “Прапушчаныя старонкі: паэзія 1920-х – пачатку 1930-х гг.”. Прэзентацыя зборнікаў Алеся Дудара і Юлія Таўбіна, а таксама кнігі “Бліскавіцы: анталогія беларускай жаночай паэзіі міжваеннага перыяду”. Сяргей Будкін, Аксана Данільчык, Віктар Жыбуль, Ганна Севярынец, Міхась Скобла, Андрэй Хадановіч.
12:00 - 13:30

 

Канцэрт Алеся Дзянісава.

13:30 - 14:00

 

Прэзентацыя новых кніг (Серыі “Кнігарня пісьменніка”, “Пункт адліку”, “Бібліятэка “Дзеяслова” і іншыя выданні.) Валянціна Аксак, Віктар Жыбуль, Віктар Казько, Ганна Комар, Ігар Кулікоў, Алесь Ліпай, Кацярына Массэ, Уладзімір Някляеў, Сяргей Прылуцкі, Усевалад Сцебурака, Андрэй Сцепанюк.

14:00 - 16:00

 

Перакладчыцкі батл. Прэзентацыя новых кніг з серыі “Паэты планеты”.

Удзел бяруць Уладзімір Арлоў, Лявон Баршчэўскі, Алесь Емяльянаў-Шыловіч, Сяргій Жадан, Марына Казлоўская, Зміцер Колас, Ганна Комар, Ігар Крэбс, Ігар Кулікоў, Марыя Мартысевіч, Кацярына Маціеўская, Сяргей Прылуцкі, Андрэй Хадановіч, Юля Цімафеева, Ганна Янкута.

16:00 - 17:30

 

Прэзентацыя кнігі паэта-набелістаТумасаТранстромера “Пад вольным небам”.

З удзелам Атэны Фарухсад (Швецыя), а таксама перакладчыкаў Уладзіміра Арлова, Лявона Баршчэўскага, Алесі Башарымавай і Андрэя Хадановіча.

17:30 - 18:30

 

“Ноч паэзіі і музыкі”.

Сяргій Жадан (Украіна), Вальжына Морт (ЗША-Беларусь), Лілія Газізава (Татарстан, Расія), Стэйнар Упстад (Нарвегія), Атэна Фарухсад (Швецыя), Юля Фінькоўска (Украіна), Андрэй Сцепанюк (Польшча), Сяргей Прылуцкі (Украіна-Беларусь), Крысціна Бандурына, Васіль Барысюк, Альгерд Бахарэвіч, Дар’я Бялькевіч, Уладзімір Глазаў, Павел Дарохін, Таццяна і Дзмітрый Дзмітрыевы, Югася Каляда, Наста Кудасава, Алесь Ліпай, Марыя Мартысевіч, Галіна Сіўчанка, Дзмітрый Строцаў, Усевалад Сцебурака, Віка Трэнас, Юля Цімафеева (Беларусь).

 

Узнагароджанне фіналістаў конкурсу “Верш пра каханне” на прызы “Амерыканкі”.

Музыка: Сяргей Башлыкевіч, Уладзь Лянкевіч.

18:30 - 23:00

Тумас Транстромер, Стральцоўскі фэст, памяць, прэміі, паэзія, пераклады, імпрэзы, фестываль

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
«Не ведаў, што Апалінэр паходзіць з Беларусі». Эрленд Лу сустрэўся з беларускімі пісьменнікамі (ФОТА)
20 красавіка 2018

«Не ведаў, што Апалінэр паходзіць з Беларусі». Эрленд Лу сустрэўся з беларускімі пісьменнікамі (ФОТА)

Чытаць далей...
«Літаратурная Беларусь» № 139 (+ПДФ)
20 красавіка 2018

«Літаратурная Беларусь» № 139 (+ПДФ)

Чытаць далей...
Красавіцкія творчыя сустрэчы з «Будзьма беларусамі!»
20 красавіка 2018

Красавіцкія творчыя сустрэчы з «Будзьма беларусамі!»

Чытаць далей...
Новы «Дзеяслоў»: вершы Насты Кудасавай, пераклады з нарвежскай і японскай, дыялогі Святланы Алексіевіч з Веніямінам Блажэнным
18 красавіка 2018

Новы «Дзеяслоў»: вершы Насты Кудасавай, пераклады з нарвежскай і японскай, дыялогі Святланы Алексіевіч з Веніямінам Блажэнным

Чытаць далей...
1947