Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

15 снежня 2017

Моц слова Францішка Скарыны

Дзякуючы плённай працы калектыва Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі 21 том поўнага факсімільнага ўзнаўлення кніг Францыска Скарыны пад назвай “Кніжная спадчына Францыска Скарыны” з вялікай пашанай прэзентуецца ў краінах Еўропы і свету.

Алесь Суша прэзентуе кнігі першадрукара ў Латвіі

Усе тамы збору выходзілі з 2013 па 2017 год у выдатнай паліграфіі, з дызайнерскім афармленнем Канстанціна Вашчанкі пры падтрымцы банка БелВЭБ.

У кожны том уключаны навуковыя і багаслоўскія тлумачэнні зместу кніг Бібліі, а таксама поўныя прадмовы, састаўленыя самім першадрукаром. Многія беларускія і замежныя чытачы ўпершыню знаёмяцца са словам Скарыны, перададзеным без купюр у перакладзе на сучасную беларускую і англійскую мову. Узнаўленне Пражскіх і Віленскіх выданняў асветніка служыць справе ўздыму нацыянальнай самасвядомасці беларусаў і прэзентацыі беларускай культуры на сусветным узроўні.

У верасні - лістападзе бягучага года 21 том факсімільнага ўзнаўлення паступіў у бібліятэкі і ўстановы культуры краіны, а таксама ў духоўную семінарыю імя Тамаша Аквінскага ў Пінску.

Загалоўкі сайтаў і газет паведамляюць пра трыўмфальнае шэсце кніг Францыска Скарыны па планеце.

11 жніўня 2016 года дырэктар НББ Беларусі Раман Матульскі перадаў у Бібліятэку Кангрэсу ЗША ў Вашынгтоне факсімільнае выданне кніг Скарыны. Збор кніг паступіў таксама ў дар Нью-Ёркскай бібліятэцы. У снежні 2016 кнігі паступілі ў дар Нацыянальнай бібліятэцы Кірыла і Мяфодзія ў Балгарыі. 14-15 снежня 2016 года адноўленыя шэдэўры паступілі ў дар бібліятэкам Аўстрыі і Славакіі. Каштоўную калекцыю атрымала таксама бібліятэка Румыніі.

25 верасня 2017 года спадар Раман Матульскі прэзентаваў збор твораў Скарыны ў Арменіі. 3 кастрычніка 2017 года прэзентацыя факсімільнага ўзнаўлення адбылася ў Кіеўскай Нацыянальнай бібліятэцы імя Вярнадскага. 16 кастрычніка дырэктар НББ перадаў кнігі ў бібліятэку Нацыянальнай Асамблеі Францыі.

18–19 кастрычніка 2017 года цырымоніі ўручэння кніг Скарыны адбыліся ў Палацы нацый у Жэневе і бібліятэцы Бернскага ўніверсітета.Кнігі беларускага асветніка паступілі ў бібліятэку ААН.

21-23 кастрычніка ў Калінінградзе і Балтыйску адбыліся ўрачыстасці, прысвечаныя 500-годдзю беларускага кнігадрукавання. Намеснік дырэктара НББАлександр Суша перадаў бібліятэцы Балтыйскага федеральнага ўніверсітэта ім. Іммануіла Канта 21-томное факсімільнае выданне «Кніжная спадчына Францыска Скарыны».

У кастрычніку–лістападзе юбілейнага года прэзентацыі факсімільнага ўзнаўлення прайшлі ў Бабруйску, Гомелі, Брэсце, Берліне, Віцебску, Гродне, Альберціне. 5 снежня прэзентацыя адбылася ў Каралеўскай бібліятэцы ў Бельгіі. 6 снежня кнігі былі перададзены ў дар Нацыянальнай бібліятэцы Гішпаніі.

Эла Дзвінская

выданні, бібліятэкі, юбілеі, святы, беларусы ў свеце, Францішак Скарына, Пяцісотгоднасць

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
Новы «Дзеяслоў»: вершы Насты Кудасавай, пераклады з нарвежскай і японскай, дыялогі Святланы Алексіевіч з Веніямінам Блажэнным
18 красавіка 2018

Новы «Дзеяслоў»: вершы Насты Кудасавай, пераклады з нарвежскай і японскай, дыялогі Святланы Алексіевіч з Веніямінам Блажэнным

Чытаць далей...
Літаратары галасуюць за «Кнігу году 2017»
18 красавіка 2018

Літаратары галасуюць за «Кнігу году 2017»

Чытаць далей...
У Зэльве павінен быць музей Ларысы Геніюш: размова з Валянцінам Дубатоўкам
13 красавіка 2018

У Зэльве павінен быць музей Ларысы Геніюш: размова з Валянцінам Дубатоўкам

Чытаць далей...
Леаніда Маракова ўспомнілі ў Мінску (фота)
13 красавіка 2018

Леаніда Маракова ўспомнілі ў Мінску (фота)

Чытаць далей...
353