Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

21 снежня 2017

У нядзелю на доме, дзе жыў Рыгор Барадулін, усталююць мемарыяльную дошку

24 сьнежня адбудзецца адкрыцьцё памятнай дошкі на доме ў Менску, дзе жыў і працаваў народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін.

Першапачатковы і канчатковы варыянт мэмарыяльнай дошкі Рыгору Барадуліну

Першапачатковы і канчатковы варыянт мэмарыяльнай дошкі Рыгору Барадуліну

Ініцыятары ўшанаваньня памяці выбітнага літаратара заклікаюць прыхільнікаў творчасьці Дзядзькі Рыгора сабрацца а 13-й гадзіне па адрасе Мележа, 4 (ля аркі, якая выходзіць да трамвайных шляхоў).

«Штурхальніку» ідэі журналісту Глебу Лабадзенку і старшыні Саюзу мастакоў Беларусі Рыгору Сітніцу ў апэратыўным парадку ўдалося ўзгадніць усе пытаньні з гарадзкімі ўладамі. На барэльефе будзе пазначана, што ў гэтым доме цягам 1980-2014 гадоў жыў і ствараў народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін.

Як адзначае Глеб Лабадзенка, «дошка выйшла ладная» — больш за 100 кіляграмаў бронзы памерам 140 на 70 сантымэтраў. Аўтар праекту, як і валуна на магіле літаратара на Ўшаччыне — скульптар Ігар Засімовіч.

Удакладняецца, што будзе ўсталяваны дапрацаваны варыянт № 2, паколькі першы выклікаў бурнае абмеркаваньне ў сеціве — ня ўсе пабачылі ў чарнавым праекце стопрацэнтнае падабенства зь героем.

Радыё Свабода

Рыгор Барадулін, памяць

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
«Кніганоша» № 47 — снежань 2017 (спампаваць пдф)
19 студзеня 2018

«Кніганоша» № 47 — снежань 2017 (спампаваць пдф)

Чытаць далей...
У Калініградзе з’явіцца вуліца Францыска Скарыны
17 студзеня 2018

У Калініградзе з’явіцца вуліца Францыска Скарыны

Чытаць далей...
Віншуем Ірыну Жарнасек!
17 студзеня 2018

Віншуем Ірыну Жарнасек!

Чытаць далей...
«Літаратурная Беларусь» № 136 — снежань 2017 (спампаваць пдф)
17 студзеня 2018

«Літаратурная Беларусь» № 136 — снежань 2017 (спампаваць пдф)

Чытаць далей...
170