Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

06 ліпеня 2017

Наталлі Гардзіенка — 40!

Сёння святкуе дзень народзінаў аўтарка шматлікіх кніг і артыкулаў пра беларускую эміграцыю, намесніца дырэктара Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, старшыня секцыі нон-фікшн пры Саюзе беларускіх пісьменнікаў Наталля Гардзіенка.

Наталля Гардзіенка нарадзілася 6 ліпеня 1977 г. у г. Мінску. Вучылася ў школах Мінску, Саны (Йемен), Ліды. Скончыла Ліцэй БДУ. У 1994 г. паступіла на гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Спецыялізавалася на кафедры Гісторыі Беларусі Старажытнага часу і Сярэдніх вякоў, займалася беларускай гісторыяй XVIII ст. Атрымаўшы дыплом, цягам некалькіх месяцаў працавала ў адной з мінскіх школ настаўніцай гісторыі.

У 1999 г. паступіла ў аспірантуру БДУ. У лютым 2003 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму “Становішча жанчыны-шляхцянкі ў Вялікім Княстве Літоўскім у XVIII ст.”.

Па сканчэнні аспірантуры працавала ў Мінскім абласным інстытуце развіцця адукацыі, дзе спачатку была выкладчыцай кафедры гуманітарных дысцыплін, а ад 2004 г. займала пасаду дэкана факультэта. Пазней у 2010 г. стала прарэктарам па вучэбнай працы. Ад 2011 г. працуе дацэнтам кафедры ў Інстытуце парламентарызму і прадпрымальніцтва.

Сябра управы Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”, сябра Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў. З 2015 года намесніца дырэктара Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва. 

Сакратарыят ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" шчыра віншуе Наталлю Гардзіенка з днём нараджэння і зычыць натхнення на новыя кнігі, пошукі і адкрыцці, добрага настрою, здароўя і поспехаў на творчай ніве! 

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

Наталля Гардзіенка, юбілеі, нон-фікшн

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
Ён такі разумны, а яна вясёлая. Суперкніга пра Біла з Болаю
19 верасня 2017

Ён такі разумны, а яна вясёлая. Суперкніга пра Біла з Болаю

Чытаць далей...
Прэзентацыя кнігі «Фіндус з’язджае» — 23 верасня
19 верасня 2017

Прэзентацыя кнігі «Фіндус з’язджае» — 23 верасня

Чытаць далей...
Віншуем вераснёўскіх юбіляраў!
18 верасня 2017

Віншуем вераснёўскіх юбіляраў!

Чытаць далей...
Прэзентацыя дзвюх кніг падсерыі «Спадчына: агледзіны» – 18 верасня
15 верасня 2017

Прэзентацыя дзвюх кніг падсерыі «Спадчына: агледзіны» – 18 верасня

Чытаць далей...
302