Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

05 кастрычніка 2017

Нобэлеўскую прэмію па літаратуры атрымаў брытанскі пісьменьнік японскага паходжаньня Кадзуо Ісігура

Нобэлеўскі камітэт прысудзіў прэмію па літаратуры брытанскаму пісьменьніку японскага паходжаньня Кадзуо Ісігура. Яго ўзнагародзілі за творы «вялікай эмацыянальнай сілы». Пра гэта гаворыцца ў прэс-рэлізе акадэміі.

У заяве Швэдзкай акадэміі гаворыцца, што раманы Ісігура раскрылі бездань «пад нашай ілюзорнай сувязьзю са сьветам».Ісігура нарадзіўся ў японскім горадзе Нагасакі. Затым яго сям'я эмігравала ў Вялікабрытанію. Цяпер пісьменніку 63 гады. Раней ён быў ганараваны Букераўскай прэміяй за раман «Рэшта дня», які выйшаў у 1989 годзе. Па матывах твору быў зняты аднайменны фільм, які атрымаў восем намінацыяў прэміі «Оскар».

Кніга «Рэшта дня» пабудаваная як маналёг пажылога ангельскага дварэцкага, які ўзгадвае сваё жыцьцё. Яшчэ адзін з самых вядомых раманаў Ісігура «Не адпускай мяне» распавядае аб выхаванцах школы-інтэрнату, якія жывуць у антыутапічнай вэрсіі Брытаніі.

Кнігі Кадзуо Ісігура на выставе ў Швэдзкай акадэміі ў Стакгольме.

Кнігі Кадзуо Ісігура на выставе ў Швэдзкай акадэміі ў Стакгольме.

Сьпіс прэтэндэнтаў на ўзнагароду засакрэчаны і будзе апублікаваны толькі праз 50 гадоў. Традыцыйна менавіта з нагоды гэтай намінацыі зьяўляецца самая вялікая колькасьць прагнозаў.Паводле ацэнак букмэкераў, сёлета асноўнымі прэтэндэнтамі на гэтую прэстыжную прэмію былі японскі пісьменьнік Харукі Муракамі, кенійскі аўтар Нгугі Ва Тхіёнга і канадзкая пісьменьніца Маргарэт Этвуд.

Леташнюю Нобэлеўскую прэмію ў галіне літаратуры атрымаў амэрыканскі паэт і сьпявак Боб Дылан «за стварэньне новых паэтычных выразаў у межах вялікай амэрыканскай песеннай традыцыі».У 2015 годзе Нобэлеўскую прэмію па літаратуры атрымала беларуская пісьменьніца Сьвятлана Алексіевіч. Прэмія была прысуджаная «за паліфанічныя творы, помнік пакутам і мужнасьці ў наш час».

Паводле запавету самога швэдзкага прамыслоўца і вынаходніка Альфрэда Нобеля, прэміі яго імя прысуджаюцца, пачынаючы з 1901 году, у пяці намінацыях: фізыка, хімія, мэдыцына, літаратура, а таксама прэмія міру. Памер грашовай часткі Нобэлеўскай прэміі складае каля мільёну даляраў ЗША. Уручэньне ўзнагароды праходзіць 10 сьнежня, у дзень сьмерці Нобэля.

Радыё Свабода

Нобель, Нобель у літаратуры

Каментары

Афiша

21 лістапада
Біл і Бола ў Мінску — прэзентацыя для дарослых (УВАГА, МЕСЦА ЗМЕНЕНА)
У мінскай прасторы «Кніжная Шафа» (пр. Дзяржынскага, 9; уваход са двара; ст. м. Грушаўка).
23 лістапада
ТЭОРЫІ ЛІТАРАТУРЫ ХХ СТАГОДДЗЯ
Прэзентацыя падручніка на філалагічным факультэце БДУ (вул. К. Маркса, 31, аўд. 304).
25 лістапада
Прэзентацыя кнігі «Фіндус з’язджае»
Запрашаем у Цэнтральную дзіцячую бібліятэку імя Астроўскага (пр. Газеты “Праўда”, 20А, ст. м. Пятроўшчына).
25 лістапада
«Кніжная Шафа» ўпершыню прадстаўляе выставу малюнкаў
Паказ пройдзе з 24 кастрычніка (адкрыццё) па 25 лістапада ў Мінску.
Наш канал на YouTube

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
Спроба паставіць «Знак роўнасці» (фотарэпартаж)
20 лістапада 2017

Спроба паставіць «Знак роўнасці» (фотарэпартаж)

Чытаць далей...
Як Біл з Болаю вучылі дзяцей любові да іншасці
20 лістапада 2017

Як Біл з Болаю вучылі дзяцей любові да іншасці

Чытаць далей...
Фестываль «Знак роўнасці» адкрыўся ў Мінску (фотарэпартаж)
18 лістапада 2017

Фестываль «Знак роўнасці» адкрыўся ў Мінску (фотарэпартаж)

Чытаць далей...
Прэзентацыя кнігі «Фіндус з’язджае» — 25 лістапада
16 лістапада 2017

Прэзентацыя кнігі «Фіндус з’язджае» — 25 лістапада

Чытаць далей...
141