Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

07 ліпеня 2017

«Чужы» — новая кніга Валянціна Дубатоўкі

У Бібліятэчцы СБП “Кнігарня пісьменніка” выдавецтва “Кнігазбор” выйшла кніга гарадзенскага мецэната і старшыні абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў Валянціна Дубатоўкі. Збор прозы гарадзенца мае назву “Чужы” і ў цэнтры яго —аповесць пра жыццё ў 1939-50-я ў Беларусі.

Пра адметнасць новай кнігі кажа Валянцін Дубатоўка:

– Яна для мяне вельмі значная. За свае 50 год колькі напісана, колькі ўсяго зроблена…  І па-сутнасці гэтай кніжкай я падводжу рысу свайго творчага жыцця. Канешне, гэтая кніга ў першую чаргу пра каханне. Пра каханне звычайнага заходнебеларускага хлопца да дзяўчыні. Каханне няўдалае, бо часы, калі жыў галоўны герой, гэта якраз самыя трагічныя часы сучаснай беларускай гісторыі.

Гэта кніга стала трэцяй кнігай Валянціна Дубатоўкі пасля кнігі даследаванняў і вершаў “Архіпелаг Сапегаў” і кнігі прозы “Чорная Воля”. Прэзентацыя кнігі “Чужы” адбудзецца ў Гародні ў сярэдзіне ліпеня.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

кнігі, Кнігарня пісьменніка, рэгіёны, навіны СБП, Валянцін Дубатоўка

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
Ён такі разумны, а яна вясёлая. Суперкніга пра Біла з Болаю
19 верасня 2017

Ён такі разумны, а яна вясёлая. Суперкніга пра Біла з Болаю

Чытаць далей...
Прэзентацыя кнігі «Фіндус з’язджае» — 23 верасня
19 верасня 2017

Прэзентацыя кнігі «Фіндус з’язджае» — 23 верасня

Чытаць далей...
Віншуем вераснёўскіх юбіляраў!
18 верасня 2017

Віншуем вераснёўскіх юбіляраў!

Чытаць далей...
Прэзентацыя дзвюх кніг падсерыі «Спадчына: агледзіны» – 18 верасня
15 верасня 2017

Прэзентацыя дзвюх кніг падсерыі «Спадчына: агледзіны» – 18 верасня

Чытаць далей...
387