Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

30 лістапада 2017

«Пад вольным небам» Тумаса Транстромера ў Магілёве (фота)

Магілёў стаў трэцім абласным цэнтрам краіны, дзе з поспехам была прэзентаваная кніга «Пад вольным небам» Тумаса Транстромера.

Беларускія пераклады шведскай нобелеўскай паэзіі прывезла ў горад міжнародная каманда: памочнік пасла Каралеўства Швецыя ў Рэспубліцы Беларусь Алеся Літвіноўская, шведскі рэжысёр Лейф Ульсан, паэт Андрэй Хадановіч, перакладчыца Алеся Башарымава, музыка Сяржук Доўгушаў і намеснік старшыні ГА “СБП” Усевалад Сцебурака.

Першая сустрэча адбылася ў студэнцкім асяродку – у залі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. Куляшова. А ўвечары імпрэза прайшла ў грамадскім цэнтры “Кола”, сабраўшы цікаўных магілёўцаў і сяброў абласной філіі Саюза беларускіх пісьменнікаў на чале са старшынём Міколам Яцковым.

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

Нобель у літаратуры, Нобель, Тумас Транстромер, Усевалад Сцебурака, рэгіёны, паэзія, пераклады, прэзентацыі, Мікола Яцкоў, Магілёў, Андрэй Хадановіч

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
«Кніганоша» № 47 — снежань 2017 (спампаваць пдф)
19 студзеня 2018

«Кніганоша» № 47 — снежань 2017 (спампаваць пдф)

Чытаць далей...
У Калініградзе з’явіцца вуліца Францыска Скарыны
17 студзеня 2018

У Калініградзе з’явіцца вуліца Францыска Скарыны

Чытаць далей...
Віншуем Ірыну Жарнасек!
17 студзеня 2018

Віншуем Ірыну Жарнасек!

Чытаць далей...
«Літаратурная Беларусь» № 136 — снежань 2017 (спампаваць пдф)
17 студзеня 2018

«Літаратурная Беларусь» № 136 — снежань 2017 (спампаваць пдф)

Чытаць далей...
262