Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

26 кастрычніка 2017

«Пад вольным небам» Віцебска

Адразу дзве прэзентацыі кнігі беларускіх перакладаў “Пад вольным небам” шведскага нобелеўскага лаўрэата Тумаса Транстромера адбыліся 26 кастрычніка ў Віцебску. Кніга перакладаў скандынаўскага паэта сталася вялікім сумесным праектам Саюза беларускіх пісьменнікаў і Амбасады Каралеўства Швецыя ў нашай краіне.

Над кнігай працавала цэлая каманда перакладчыкаў: Уладзімір Арлоў, Лявон Баршчэўскі, Алеся Башарымава, Андрэй Хадановіч. Да працы над праектам далучыліся ўдава майстра – Моніка Транстромер, памочнік пасла Алеся Літвіноўская, а таксама даўні сябар Беларусі, колішні амабасадар Шведскага каралеўства ў Беларусі Стэфан Эрыксан.

Б'ёрн Сула і Лявон Баршчэўскі

 

Упершыню кніга была прадстаўленая шырокай публіцы на Дні Швецыі, што праходзіў у Менску ў чэрвені 2017 г. Віцебск стаўся другім горадам краіны, куды выправілася каманда праекту з прэзэнтацыяй кнігі “Пад вольным небам”. Перад публікай выступілі дарадца амбасады Швецыі Б’ёрн Сула, памочнік амбасадара Алеся Літвіноўская, намеснік старшыні ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” Усевалад Сьцебурака, перакладчык Лявон Баршчэўскі, а таксама музыка Андрэй Такінданг.

Выступае Андрусь Такінданг

Сустрэчы прайшлі ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П. Машэрава і Віцебскай абласной бібліятэцы. Гаспадары гасцінных пляцовак атрымалі падарункі для папаўнення кніжных фондаў – кнігі Транстромера па-беларуску, а публіка змагла больш дазнацца пра цікавую і багатую шведскую паэзію, ды адчуць смак роднай мовы на якой і далёкія скандынаўскія матывы гучаць як свае.

Сустрэча прайшла і ў Віцебскай абласной бібліятэцы

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

Тумас Транстромер, пераклады, прэзентацыі, рэгіёны, Віцебск, паэзія, партнёры, Швецыя

Каментары

Афiша

21 лістапада
Біл і Бола ў Мінску — прэзентацыя для дарослых (УВАГА, МЕСЦА ЗМЕНЕНА)
У мінскай прасторы «Кніжная Шафа» (пр. Дзяржынскага, 9; уваход са двара; ст. м. Грушаўка).
23 лістапада
ТЭОРЫІ ЛІТАРАТУРЫ ХХ СТАГОДДЗЯ
Прэзентацыя падручніка на філалагічным факультэце БДУ (вул. К. Маркса, 31, аўд. 304).
25 лістапада
Прэзентацыя кнігі «Фіндус з’язджае»
Запрашаем у Цэнтральную дзіцячую бібліятэку імя Астроўскага (пр. Газеты “Праўда”, 20А, ст. м. Пятроўшчына).
25 лістапада
«Кніжная Шафа» ўпершыню прадстаўляе выставу малюнкаў
Паказ пройдзе з 24 кастрычніка (адкрыццё) па 25 лістапада ў Мінску.
Наш канал на YouTube

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
Спроба паставіць «Знак роўнасці» (фотарэпартаж)
20 лістапада 2017

Спроба паставіць «Знак роўнасці» (фотарэпартаж)

Чытаць далей...
Як Біл з Болаю вучылі дзяцей любові да іншасці
20 лістапада 2017

Як Біл з Болаю вучылі дзяцей любові да іншасці

Чытаць далей...
Фестываль «Знак роўнасці» адкрыўся ў Мінску (фотарэпартаж)
18 лістапада 2017

Фестываль «Знак роўнасці» адкрыўся ў Мінску (фотарэпартаж)

Чытаць далей...
Прэзентацыя кнігі «Фіндус з’язджае» — 25 лістапада
16 лістапада 2017

Прэзентацыя кнігі «Фіндус з’язджае» — 25 лістапада

Чытаць далей...
158