Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

28 красавіка 2017

Падачу заявак на конкурс «Заспявай 4×4» падоўжылі да 17 траўня

Музычны партал TuzinFM.by і фонд «Вяртанне» ў межах кампаніі «Будзьма беларусамі!» ладзяць чацвёрты конкурс маладых выканаўцаў «Заспявай».

Тэрмін падачы заявак на сёлетні конкурс «Засьпявай 4×4» падоўжылі да 17 траўня (раней меркавалася прымаць да 1 траўня), «каб усе ахвочыя пасьпелі аформіць заявы».

Конкурс ладзіцца для музыкаў 18-30 гадоў (перавага аддаецца тым, хто ня меў выдадзеных альбомаў і сольных канцэртаў), якім прапануецца выбраць верш сучаснага беларускага паэта (або свой уласны верш), напісаны цягам апошніх трох дзясяткаў гадоў і пакласьці яго на ўласную музыку (якасьць запісу не прынцыповая). Заявы прымаюцца на пошту konkurs.zaspiavaj@gmail.com з пазнакаю «Заява на конкурс-2017». Дэталі пра запаўненьне заявы тут.

Журы конкурсу (музыкі Сяргей Доўгушаў, Зьміцер Літвіновіч і Алег Хаменка, саўндпрадусар Андрэй Акатаў, арганізатар конкурсу Сяргей Будкін і кіраўнік фонду «Вяртаньне» Павал Бераговіч) выберуць 4 фіналістаў, з кожным зь якіх будзе працаваць свой мэнтар: ім правядуць кароткія навучальныя сэсіі з майстар-клясамі і практычнымі заняткамі, дапамогуць дапрацаваць конкурсную песьню і запісаць яе ў студыі. Фінал конкурсу пройдзе ўвосень, выніковы канцэрт заплянаваны на 1 лістапада.

Пераможца конкурсу атрымае прыз у 1000 рублёў, а на песьню пераможцы здыме кліп рэжысэр Арцём Лобач.

У папярэдніх конкурсах «Засьпявай» перамагалі ў розных намінацыях Leibonik, Navi, Pauline ды іншыя.

budzma.by

конкурсы, паэзія

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
Новыя кнігі на фестывалі «Вершы на асфальце» (фота)
20 лютага 2018

Новыя кнігі на фестывалі «Вершы на асфальце» (фота)

Чытаць далей...
Тумас Транстромер на фестывалі Стральцова (фотарэпартаж)
20 лютага 2018

Тумас Транстромер на фестывалі Стральцова (фотарэпартаж)

Чытаць далей...
«Remember, remember…»: (не)прапушчаныя старонкі белліта
20 лютага 2018

«Remember, remember…»: (не)прапушчаныя старонкі белліта

Чытаць далей...
«Пункт адліку» ў Школе маладога пісьменніка (+ФОТАГАЛЕРЭЯ)
19 лютага 2018

«Пункт адліку» ў Школе маладога пісьменніка (+ФОТАГАЛЕРЭЯ)

Чытаць далей...
360