Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

22 лістапада 2017

Памяці Ігара Жука

У Гародні, у Клубе праваслаўнай размовы пры Свята-Пакроўскім кафедральным саборы адбылася вечарына памяці Ігара Жука. Вечарына была адначасова і прэзентацыяй кнігі Ігара Жука “Прыхінуцца да крыніцы”, якая прысвечана класікам беларускай літаратуры Якубу Коласу ды Янку Купалу.

Пра Ігара Жука ўзгадвае старшыня філіі Саюза беларускіх пісьменнікаў у Гародні Валянцін Дубатоўка

– Гэта з’ява ў літаратуры на Гарадзеншчыне, ва ўніверсітэцкім жыцці. Гэта чалавек, які шмат рабіў для літаратуры, для пішучай каманды, якая жыве тут, у Гародні. Справа ў тым, што гэта адзіны ў нас доктар навук, які займаўся літаратурнай дзейнасцю. Кніга, якая была прэзентавана, адносіцца да творчасці нашых класікаў – Янкі Купалы і Якуба Коласа.

 

Для журналіста, пісьменніка і праваабаронцы Віктара Сазонава Ігар Жук быў узорам беларускага інтэлігента:

– Для мяне Ігар Жук быў прыкладам, да якога трэба імкнуцца кожнаму чалавеку. Ён быў беларускім патрыётам. Нашы дарогі перасякаліся і на літаратурным, і на палітычным полі. Мы ўваходзілі з ім у адну партыю.

Сустрэча сабрала паўсотні гарадзенцаў рознага ўзросту, і кожны меў магчымаць не толькі набыць кнігу Ігара Жука, але і пачуць голас аўтара кнігі з архіўных запісаў.

Радыё Рацыя

рэгіёны, памяць, Гродна

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
«Кніганоша» № 47 — снежань 2017 (спампаваць пдф)
19 студзеня 2018

«Кніганоша» № 47 — снежань 2017 (спампаваць пдф)

Чытаць далей...
У Калініградзе з’явіцца вуліца Францыска Скарыны
17 студзеня 2018

У Калініградзе з’явіцца вуліца Францыска Скарыны

Чытаць далей...
Віншуем Ірыну Жарнасек!
17 студзеня 2018

Віншуем Ірыну Жарнасек!

Чытаць далей...
«Літаратурная Беларусь» № 136 — снежань 2017 (спампаваць пдф)
17 студзеня 2018

«Літаратурная Беларусь» № 136 — снежань 2017 (спампаваць пдф)

Чытаць далей...
225